Вы тут

Склад сям'і — не першачарговы складальнік псіхічнага здароўя дзіцяці


Псіхолагі даследавалі групу 6—7-гадовых дзяцей, каб высветліць, ці ёсць адрозненне ў фарміраванні вобразу свету ў тых, хто пражывае ў поўнай і няпоўнай сем'ях.


Паводле слоў дацэнта кафедры псіхалогіі адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, кандыдата псіхалагічных навук Святланы ПАКРОЎСКАЙ, вобраз сям'і — самы важны кампанент карціны свету дзяцей. Ад таго, наколькі яна стала значнай для дзіцяці, наколькі прымаецца ім, можа залежаць яго актыўнасць пры стварэнні ў будучым сям'і ўласнай. Гарманічныя стасункі ў сям'і ад пачатку фарміруюць гарманічную асобу, аднак сустракаецца гэта нячаста, і тут лепей звярнуць увагу не на знешнія абставіны існавання сям'і ў прынцыпе, а на стасункі ў ёй. Уплыў бацькоў на фарміраванне светапогляду ў дзяцей вельмі вялікі. У малых заўсёды шмат пытанняў, і яны ідуць па адказы ў першую чаргу да бацькоў. Нейкі час дзіця наогул карыстаецца толькі светапоглядам бацькоў.

Дзецям з няпоўных сем'яў для паўнацэннага псіхічнага развіцця сапраўды не хапае своечасовай эмацыянальнай падтрымкі, разумення дарослымі таго, як фарміруецца іх характар. Яны шукаюць прызнання ў сям'і або сярод равеснікаў і натуральнага выражэння пачуццяў. Бо ў некаторых могуць быць вельмі слаба развітыя здольнасці ўстанаўліваць кантакты, працягла іх падтрымліваць, ім не стае гібкасці, натуральнасці ў стасунках, умення прымаць і іграць ролі.

«Склад сям'і — не першачарговы складальнік псіхічнага здароўя дзіцяці. Больш важны псіхалагічны клімат у доме, эмацыянальны стан членаў сям'і, іх стаўленне адзін да аднаго, узаемная падтрымка. Лепей спакойнае жыццё ў няпоўнай сям'і, чым напружанне і канфлікты там, дзе ёсць абодва бацькі», — адзначае спецыяліст.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пачынаецца з сям'і

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.