Вы тут

Кантроль за абаротам лекавых сродкаў будзе ўзмоцнены


Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўзмоцніць кантроль за абаротам лекавых сродкаў. Пра гэта заявіў журналістам першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. "Нашы прэпараты, якія выпускаюцца на рынак, праходзяць жорсткі кантроль. Ён двайны - уваходны і выходны. Каб зняць усе пытанні (гаворка ідзе пра рэакцыю на лекавы сродак "Цэфтрыаксон"), мы гэты кантроль зробім яшчэ больш жорсткімі", - цытуе Дзмітрыя Піневіча БЕЛТА


Што тычыцца алергіі на антыбіётыкі, такія рэакцыі былі заўсёды. Доля "Цэфтрыаксону" ў антыбіётыкатэрапіі складае каля 35-40%, менавіта таму на дадзены прэпарат сустракаецца значна больш ускладненняў. Міністэрства аховы здароўя прыпыніла выкарыстанне серый антыбіётыку, пры увядзенні якога рэгістраваліся рэакцыі ў выглядзе анафілактычнага шоку. Зараз правяраецца якасць прэпарата ў адпаведнасці з заканадаўствам. 

Дзмітрый Піневіч адзначыў, што ў прэсе мусіруецца тэма выкарыстання "Цэфтрыаксону" сумесна з лідакаінам, маўляў, менавіта апошні мог справакаваць рэакцыю ў выглядзе анафілактічныга шоку. Міністэрства аховы здароўя не мае інфармацыі, што менавіта камбінацыя "Цэфтрыаксону" і лідакаіну нясе непажаданую шкоду. Лідакаін ужываецца досыць шырока - у стаматалогіі, гінекалогіі. Асобна на яго алергічных рэакцый няма. Разам з тым практыка развядзення антыбіётыка лідакаінам і іншымі анестэтыкамі прыпыненая. 

Выпадак з анафілактічным шокам пасля ўвядзення "Цэфтрыаксону" таксама пракаментаваў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, былы міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Ён адзначыў, што ў краіне выкарыстоўваецца больш за 5 млн ампул гэтага прэпарата. Столькі ж адпраўляецца на экспарт. Тыя 20-25 рэакцый на прэпарат, якія былі адзначаныя ў 2016 годзе, не з'яўляюцца чымсьці ўнікальным. "Тут па гэтых выпадках больш распіярылі. Нельга насельніцтва запалохваць. Міністэрства прыняло ўсе меры, каб парэнтэральнае ўвядзенне было толькі ў стацыянарах", - сказаў Васіль Жарко. 

Нагадаем, 22 студзеня стала вядома, што школьнік з Барысава трапіў у рэанімацыю з анафілактічным шокам пасля ін'екцыі антыбіётыка "Цэфтрыаксон". Інцыдэнт адбыўся 20-студзеня пасля таго, як 11-гадоваму хлопчыку дома зрабілі ўкол антыбіётыка, які быў раствораны ў аднапрацэнтным лідакаіне. Праз дзесяць хвілін у яго з'явіўся сып, пачалося галавакружэнне, ён стаў задыхацца. Раней паведамлялася пра тое, што рэалізацыю парашка для ін'екцыйнага раствору «Цэфтрыаксон» і раствор для ін'екцый «Лідакаін гідрахларыд» прыпынілі ў Беларусі рашэннем Міністэрства аховы здароўя пасля трагічнай смерці 31-гадовай жыхаркі Маладзечанскага раёна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».