Вы тут

Дыпламатычным стасункам Беларусі і В'етнама - 25 год


У Мінску ўрачыстая цырымонія, прысвечаная даце, прайшла ў Доме дружбы. Тут сабраліся актывісты таварыства Беларусь—В'етнам, прадстаўнікі беларускага ўрада, члены парламента, дыпламаты.


Пасол В'етнама ў Беларусі Ле Ань зачытаў прысутным віншаванне кіраўніка яго дзяржавы з нагоды юбілейнай даты ў двухбаковых дыпламатычных адносінах. У сваю чаргу, міністр прамысловасці Віталь Воўк зачытаў віншаванне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Абодва прэзідэнты выказвалі ўпэўненасць у тым, што нашы краіны будуць і надалей развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, бо В'етнам і Беларусь звязаны паміж сабой моцным сяброўствам двух народаў, краіны каардынуюць і падтрымліваюць адна адну на міжнароднай арэне.

Спадар Ле Ань, іншыя выступоўцы падкрэслівалі, што паступова гандлёва-эканамічныя адносіны паміж Беларуссю і В'етнамам набываюць устойлівую тэндэнцыю росту. Сёлета пастаўлена амбіцыйная задача — давесці тавараабарот паміж дзвюма краінамі да 500 млн долараў ЗША. Эканамічны патэнцыял краін, пакупніцкая здольнасць В'етнама (за апошнія 10 гадоў краіна ў пяць разоў павялічыла імпарт (з 3 да 14 млрд долараў ЗША) дазваляе яе вырашыць. І, трэба думаць, што 500 мільёнаў — не мяжа ва ўзаемным гандлі.

Новыя магчымасці адкрыла падпісанне пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж В'етнамам і краінамі ЕАЭС. Дакумент прадугледжвае зніжэнне або адмену мытных пошлін на шэраг тавараў, паляпшэнне ўмоў для інвестыцый, трансгранічнага гандлю таварамі і паслугамі. І не толькі з В'етнамам. Але і з краінамі Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН), членам якой з'яўляецца В'етнам. У Асацыяцыю ўваходзяць краіны з насельніцтвам амаль 500 мільёнаў чалавек. Пагадненне дазваляе праз В'етнам бяспошлінна выходзіць на іх велізарны рынак.

Падчас урачыстага мерапрыемства пасол Ле Ань уручыў в'етнамскі ордэн Дружбы экс-паслу Беларусі ў В'етнаме Валерыю Садоху — пяць апошніх гадоў менавіта Валерый Яўгенавіч узначальваў наша дыппрадстаўніцтва ў В'етнаме. У многім дзякуючы яго намаганням беларуска-в'етнамскія адносіны ў розных сферах выйшлі на якасна новы ўзровень. Плённая праца дыпламата не засталася незаўважанай кіраўніцтвам В'етнама. Яго Прэзідэнт Чан Дай Куанг прыняў рашэнне ўзнагародзіць пасла ордэнам Дружбы.

Леанід Тугарын

Загаловак у газеце: Вялікі патэнцыял

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.