Вы тут

Адбудзецца прамая лінія з намеснікам міністра ўнутраных спраў


У гэтую суботу, 28 студзеня, адбудзецца прамая тэлефонная лінія з намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі генерал-маёрам Юрыем Хаджымуратавічам Караевым.


Звярнуцца са сваімі пытаннямі можна з 9.00 да 12.00 па тэлефонах (8-017) 223-84-28, (8-017) 223-76-64.

Сярод асноўных тэм — развіццё ўнутраных войск, спецыфіка выконваемых імі службова-баявых задач, парадак прызыву на тэрміновую службу і службу па кантракце, навучанне на факультэце ўнутраных войск Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, у ходзе прамой тэлефоннай лініі можна будзе абмеркаваць праблемы, якія ўзніклі падчас службы.

Газета «Звязда» заўсёды імкнецца да таго, каб асвятляць самыя актуальныя і важныя тэмы, якія сапраўды закранаюць нашых чытачоў. Прамыя лініі — эфектыўны спосаб для кожнага быць пачутым, а адказы на хвалюючыя пытанні можна будзе знайсці на старонках нашага выдання.

Загаловак у газеце: Унутраныя войскі — на сувязі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.