Вы тут

Працуе выстава «Беларусь і Кітай: 25 гадоў паспяховага супрацоўніцтва»


У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці адкрылася выстава «Беларусь і Кітай: 25 гадоў паспяховага супрацоўніцтва». Сярод яе экспанатаў — унікальныя сярэднявечныя вазы, рознага плану сувеніры, а таксама мадэлі тэхнікі, створанай падчас беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.


Ініцыятыва зладзіць выставу паступіла менавіта ад музея. «Нам дапамагалі і прадстаўнікі Інстытутаў Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэтаў, — кажа загадчыца філіяла «Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці» Вераніка ТЫВОРСКАЯ. — Мы падумалі, што ў Беларусі і Кітая складваюцца цесныя адносіны. 25 гадоў — досыць значная дата для ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Таму мы вырашылі яе адзначыць. Тым больш што адпаведныя матэрыялы адшукаліся і ў фондах нашага музея. Акрамя таго, мы запрашалі да супрацоўніцтва Інстытуты Канфуцыя, частка прадметаў прадстаўлена са збору Палаца Незалежнасці. Гэта падарункі, якія былі зроблены Прэзідэнту падчас візіту Сі Цзіньпіна, а таксама пасламі. Наведвальнікі змогуць пабачыць прадметы мастацтва рознага плану, мадэлі тэхнікі. Асобны стэнд прысвечаны касмічнаму супрацоўніцтву».

Сярод прысутных на выставе быў і ўладальнік імяннога ордэна Дружбы Кітайскай Народнай Рэспублікі Юрый АЛЯКСЕЕЎ, генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнага парка БНТУ «Палітэхнік» і прарэктар па вытворчай дзейнасці. «Мы даўно супрацоўнічаем з Кітайскай Народнай Рэспублікай у сферы навукі, тэхнікі, а таксама па адукацыйным кірунку. Зыходзячы з гэтага, мы стварылі Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы — адзіны з 500 існуючых у свеце, які мае спецыялізаваны кірунак», — расказвае навуковец. Па яго словах, большая частка экспанатаў прадстаўлена менавіта інстытутам.

Па словах загадчыцы філіяла, у музей сучаснай дзяржаўнасці можна трапіць і не па запісе. Дастаткова мець пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу, і прад'явіць яго на ўваходзе. Наведаць выставу можна да 31 сакавіка.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».