Вы тут

З адходаў можна рабіць нават паліва


З 2 лютага па 3 сакавіка дзяржустанова «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» праводзіць грамадскія абмеркаванні праекта Нацыянальнай стратэгіі па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў Беларусі на перыяд да 2035 года.


Трэба адзначыць, што стварэнне гэтага праекта вызначана Дзяржаўнай праграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016—2020 гады, а распрацоўшчыкамі яго сталі спецыялісты таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЭкаРысайклінг» і эксперты Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў».

Дарэчы, такая Нацыянальная стратэгія распрацоўваецца ў нашай краіне ўпершыню, а мэтай яе падрыхтоўкі з'яўляецца фарміраванне асноўных кірункаў мінімізацыі шкоднага ўздзеяння цвёрдых камунальных адходаў на здароўе чалавека і на навакольнае асяроддзе. Асобная ўвага ў дакуменце звяртаецца на рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў — з максімальна магчымым атрыманнем карысных кампанентаў, якія ўтрымліваюцца ў адходах (арганіка, металалом, папера, шкляная і пластыкавая тара, тэкстыль, зношаныя аўтамабільныя шыны і іншыя). Потым такія кампаненты прадугледжваецца выкарыстоўваць у гаспадарчым абароце ў якасці дадатковых крыніц сыравіны, матэрыялаў, паўфабрыкатаў, іншых вырабаў або прадуктаў для вытворчасці тавараў (прадукцыі) і выканання работ. Таксама адным з кірункаў прадугледжваецца выкарыстанне энергапатэнцыялу з цвёрдых камунальных адходаў у выглядзе паліва RDF, цеплавой і электрычнай энергіі.

Праект размешчаны на сайце ўстановы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні». Дадатковую інфармацыю можна знайсці на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале краіны ў раздзеле «Навіны рrаvо.bу».

Арганізатар грамадскіх абмеркаванняў паведамляе, што заўвагі і прапановы па праекце Нацыянальнай стратэгіі прымаюцца на адрас дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» (вул. Кальварыйская, 25, 220073, г. Мінск), або іх прапануецца накіроўваць на е-mаіl: kudуrkо@vtоrореrаtоr.bу.

Р.S.

Парадак накіравання заўваг і прапаноў вызначаны ў Палажэнні аб парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2016/07/14 № 458.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Другасныя рэсурсы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».