Вы тут

Праграмісты атрымліваюць у 8 разоў больш, чым сацыяльныя работнікі


Лідарамі заробкавага рэйтынгу традыцыйна застаюцца праграмісты. Месячны даход сярэднестатыстычнага айцішніка складае 3,5 тысячы рублёў. На другім месцы спецыялісты, якія займаюцца дапаможнай дзейнасцю ў сферы фінансавых паслуг і страхавання. Іх заработная плата — 2790 рублёў. У тройцы самых высокааплатных аказаліся таксама работнікі грузавога паветранага транспарту, якія атрымліваюць па 2442 рублі.


Сярэдні заробак у прамысловасці — 880 рублёў. Пры гэтым у горназдабываючай прамысловасці і на вытворчасці коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі атрымліваюць пад 1300 рублёў, у паліграфіі і на вытворчасці фармацэўтычных прэпаратаў — 1000 рублёў. Занятыя ў будаўніцтве маюць у месяц 809 рублёў, транспартнікі — 840. А заробак навукоўцаў і архітэктараў у сярэднім складае 1246 рублёў.

635 рублёў у месяц плацяць работнікам турагенцтваў. Прыкладна столькі ж атрымліваюць медыкі — сярэдняя заработная плата ў галіне аховы здароўя складае 649 рублёў. Месячны даход настаўнікаў тым часам — 543 рублі.

Адной з самых нізкааплатных сфер аказалася сельская гаспадарка, дзе маюць у сярэднім 504 рублі. Супрацоўнікі бібліятэк, архіваў і музеяў атрымліваюць і таго менш — 444 рублі. А ў нізе рэйтынгу заробкаў — сацыяльныя работнікі. Нягледзячы на запатрабаванасць прафесіі, заробак застаецца невысокім — 435 рублёў.

Калі казаць пра рэальныя заробкі, а не намінальныя, то найбольш за мінулы год падраслі даходы праграмістаў — на 12 працэнтаў. На 6—8 працэнтаў больш сталі атрымліваць работнікі паветранага транспарту, зборшчыкі вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры. А вось даходы будаўнікоў за год упалі на 13 працэнтаў.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Айцішнікі па-ранейшаму ў топе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».