Вы тут

Вярнуць грошы і не парушыць правы


«Асноўны крытэрый дзейнасці судовых выканаўцаў — спагнанне праблемных даўгоў. Хто б каму ні быў вінаваты грошы, ад нас патрабуецца спагнаць іх своечасова і хутка», — запэўніў галоўны судовы выканаўца Беларусі Дзмітрый КАВАЛЕНКА перад калегіяй Міністэрства юстыцыі па падвядзенні вынікаў работы органаў прымусовага выканання за 2016 год. За мінулы год па ўсіх выканаўчых дакументах спагнана даўгоў на 1,6 млрд, у даход дзяржавы — 160,5 млн рублёў, а гэта ў 2,2 раза больш, чым у 2015-м.


Мадэрнізацыя органаў прымусовага выканання пачалася яшчэ ў 2014-м, і да мінулага года большасць праблем, звязаных з гэтым, была пераадолена. Сапраўды знакавай падзеяй стала прыняцце ў 2016 годзе Законаў «Аб судовых выканаўцах» і «Аб прымусовым выкананні», якія ўступяць у сілу сёлета 13 і 16 мая.

Прадстаўнік Мінюста адзначыў, што колькасць заведзеных судовых спраў расце з году ў год. Усяго за 2016-ы паступіла каля 2,7 млн выканаўчых дакументаў, што ў сваю чаргу выклікае рост нагрузкі на судовых выканаўцаў. Штомесяц на кожнага з іх прыходзіцца па 203 выканаўчыя дакументы. На раённым узроўні гэты паказчык павялічыўся на 2,1%, на абласным — на 21%. Апошняя лічба тлумачыцца вялікай колькасцю спраў па спагнанні даўгоў з юрыдычных асоб.

— Мы хочам пераарыентаваць работу ўсіх органаў прымусовага выканання такім чынам, каб усе выканаўчыя дакументы, незалежна ад катэгорыі даўжніка, выконваліся, — падкрэсліў Дзмітрый Каваленка. — З прыняццем новага закона аб прымусовым выкананні з'явілася новая падстава для абмежавання спецправоў даўжнікоў. У прыватнасці, гэта датычыцца юрыдычных асоб, якіх цяпер па судзе можна абмежаваць у праве выезду за мяжу.

Органы прымусовага выканання цяпер падключаны да 18 асноўных баз дзяржаўных органаў і арганізацый, што дазваляе аператыўна атрымліваць інфармацыю пра маёмасць і здабыткі даўжнікоў і скарачае час пошуку.

— Без доступу да гэтай інфармацыі было б вельмі цяжка спагнаць даўгі, — пракаментаваў галоўны судовы выканаўца. — Тым не менш абмежаваць спецправы даўжніка можна толькі праз суд пасля звароту туды судовага выканаўцы. Існуе вельмі тонкая грань па прымяненні на практыцы ўсіх паўнамоцтваў і правоў, якімі валодаюць судовыя выканаўцы сёння. Галоўнае — своечасова спагнаць доўг, аднак пры гэтым нельга парушыць правы даўжніка.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.