Праводзіцца яна не толькі з мэтай ацэнкі элементаў баявой падрыхтоўкі і сістэм забеспячэння беларускай арміі, а і дзеля таго, каб павысіць боегатоўнасць злучэнняў і вайсковых часцей.
Згодна з задумай, падчас праверкі задзейнічаны вайсковыя часці і падраздзяленні шматлікіх родаў войскаў і спецыяльных войскаў. Акрамя таго, прадугледжана праверка сістэмы супрацьпаветранай абароны. Выканаць пастаўленыя задачы паспрабуюць прадстаўнікі больш чым 30 вайсковых часцей і падраздзяленняў, з запасу прызвана амаль 3 тысячы ваеннаабавязаных.
— Гэта планавае мерапрыемства, але для некаторых злучэнняў, вайсковых часцей і арганізацый Узброеных Сіл, безумоўна, яно будзе раптоўным, — адзначыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег БЕЛАКОНЕЎ. — Асаблівасцю гэтай праверкі з'яўляецца тое, што яна дастаткова працяглая па часе, праводзіцца на шматлікіх узроўнях, паэтапна, з нарошчваннем сіл і сродкаў.
Складанасць у тым, што мерапрыемствы адбываюцца ў зімовых умовах, што дасць нам магчымасць у поўным аб'ёме праверыць усю сістэму функцыянавання тылавога і тэхнічнага забеспячэння, здольнасць вайсковых часцей забяспечыць жыццядзейнасць сваіх «арганізмаў». Распрацавана дастаткова дынамічная абстаноўка, якая паставіць службовых асоб у складаныя рамкі ў ходзе прыняцця рашэнняў.
Вераніка КАНЮТА
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.