Вы тут

Інфляцыя не будзе вышэй за 9%


Нацыянальны банк сёлета захавае ўзважаную грашова-крэдытную палітыку, асноўнай мэтай якой з'яўляецца зніжэнне інфляцыі да адназначнай велічыні — не вышэй за 9%. У цэлым такая палітыка павінна спрыяць падтрыманню збалансаванасці ў эканоміцы, што створыць неабходныя перадумовы для выканання прагнозных макраэканамічных паказчыкаў, паведамляе прэс-служба фінансавага рэгулятара.


Гнуткае кіраванне

Сёлета кіраўніцтва банкаўскай сферы вырашыла прытрымлівацца нейтральнага характару грашова-крэдытнай палітыкі, бо ў выпадку яе змякчэння існуе рызыка росту інфляцыйных і дэвальвацыйных працэсаў. «З іншага боку, залішне жорсткія ўмовы ў фінансавым сектары будуць стрымліваць дзелавую ініцыятыву і не дазволяць у поўнай меры рэалізаваць патэнцыял росту эканомікі, у тым ліку даходаў насельніцтва», — адзначыў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка, дзе разглядаліся вынікі рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі і забеспячэнне фінансавай стабільнасці ў 2016 годзе і асноўныя задачы на 2017 год.

Было адзначана, што другі год запар выконваецца задача па ўзроўні інфляцыі. У асноўным дзякуючы кантролю за грашовай прапановай летась спажывецкія цэны выраслі на 10,6% супраць 12% годам раней. За мінулы год быў забяспечаны рост золатавалютных рэзерваў на фоне зніжэння валютных абавязацельстваў Нацыянальнага банка.

Стаўку рэфінансавання плануюць знізіць да 14—16%

У паведамленні рэгулятара гаворыцца, што сёлета Нацбанк сумесна з урадам працягне рэалізоўваць сістэмныя меры па забеспячэнні фінансавай стабільнасці ў краіне. Менавіта ў рамках такіх ініцыятыў плануецца зніжаць праблемную запазычанасць банкаў, скарачаць дырэктыўнае крэдытаванне і ствараць умовы для паскоранага развіцця нябанкаўскіх сегментаў фінансавага рынку.

Надалей эксперты Нацбанка робяць сапраўды смелыя прагнозы. На іх думку, пры далейшым зніжэнні інфляцыйных працэсаў і забеспячэнні стабільнасці плацежнага балансу стаўка рэфінансавання да канца года можа быць зніжана да 14—16 працэнтаў гадавых. Для забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці ў 2017 годзе Нацыянальным банкам сумесна з урадам будуць прыняты меры па далейшым павелічэнні золатавалютных рэзерваў краіны.

Пераход да планавага росту цэн

А яшчэ сёлета Нацбанкам плануецца «актывізаваць» падрыхтоўчыя мерапрыемствы, якія накіраваны на фарміраванне ўмоў для пераходу ў сярэднетэрміновай перспектыве да рэжыму інфляцыйнага таргетавання, што прадугледжана Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады.

Удзельнікі пасяджэння таксама сышліся ў меркаванні, што прадпрыемствы і насельніцтва Беларусі пакуль захоўваюць досыць высокі ўзровень інфляцыйных і дэвальвацыйных чаканняў. Аднаўленне даверу да дзеянняў эканамічных улад магчыма толькі пры ўмове рэалізацыі ўзважанай і адказнай палітыкі, падмацаванай канкрэтнымі дзеяннямі і вынікамі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Інфляцыю не «адпусцяць» далей 9%

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».