Вы тут

У Новай Зеландыі адбудзецца радэа з людзьмі ў шкурах


У Новай Зеландыі адбудзецца радэа, на якім жывёл заменяць людзі ў авечых касцюмах. Арганізатары спаборніцтваў пайшлі на такі крок з-за забароны на выкарыстанне сапраўдных авечак, паведамляе The Age.


У 2015 годзе арганізатары мерапрыемства даведаліся, што пагоня за авечкамі, адна з галоўных падзей Kakahі Rodeo, супярэчыць правілам, якія распрацавала новазеландскае міністэрства асноўных галін. З тых часоў яны шукаюць рашэнне ўзніклай праблемы. Летась жывёл паспрабавалі замяніць мяшкамі з поўсцю, якія цягалі за сабой на вяроўках клоўны. Эксперымент аказаўся няўдалым. У гэтым годзе будзе выпрабаваны іншы варыянт: на поле выйдуць людзі, апранутыя авечкамі. Арганізацыя SAFE, якая выступае супраць эксплуатацыі жывёл, заклікае да поўнага байкоту спаборніцтваў.

Загаловак у газеце: Людзі пабегаюць у шкурах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».