Вы тут

Францыск Скарына на мовах народаў свету


Відэапраект «Звязды» падрыхтаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На яго правядзенне натхніла аднайменная кніга, другое выданне якой убачыла свет у Выдавецкім доме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Вядомая нам прадмова да кнігі «Юдзіф» у перакладзе Алеся Разанава са старабеларускай на сучасную мову гучыць так:

Як звяры,

што блукаюць у пушчы,

ад нараджэння

ведаюць сховы свае,

як птушкі,

што лётаюць у паветры,

помняць

гнёзды свае,

як рыбы,

што плаваюць у моры і ў рэках,

чуюць

віры свае

і як пчолы

бароняць вуллі свае

гэтак і людзі

да месца, дзе нарадзіліся

і ўзгадаваны ў Бозе,

вялікую ласку маюць.

А цяпер уявіце, што гэтыя, такія вядомыя і блізкія кожнаму беларусу радкі цяпер прачыталі на іншых мовах: рускай, украінскай, англійскай, кітайскай, сербскай, кабардзінскай... І на кожнай з іх словы нашага асветніка, здаецца, па-асабліваму кранаюць.

Сярод тых, хто дакрануўся да творчасці асветніка, знакамітыя перакладчыкі Норберт Рандаў, Агагельды Аланазараў, Рыма Ханінава, Уладзімір Лучук, Гао Ман, Анатоль Клышка, Саідалі Мамур, Уладзімір Беразеў.

Прыемна, што простыя грамадзяне — студэнты, выкладчыкі, перакладчыкі, навукоўцы — носьбіты мовы з вялікай цікавасцю пагадзіліся ўдзельнічаць у праекце.

Творчая каманда «Звязды» дзякуе кіраўніцтву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за дапамогу ў правядзенні здымак.


Пераклад на беларускую мову 


​Пераклад на кіргізскую мову 


Пераклад на малдаўскую мову 


Пераклад на азербайджанскую мову 


Пераклад на армянскую мову 


Пераклад на казахскую мову 


Пераклад на карацінскую мову 


Пераклад на кітайскую мову 


Пераклад на літоўскую мову 


Пераклад на нямецкую мову 


Пераклад на рускую мову 


Пераклад на таджыкскую мову 


Пераклад на татарскую мову 


Пераклад на ўкраінскую мову 


Пераклад на чувашскую мову 


Пераклад на японскую мову 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.