Вы тут

Частку воўчай зграі, якая тэрарызавала жыхароў Павіцця, ліквідавалі


Большую частку воўчай зграі, якая тэрарызавала жыхароў вёскі Павіцце Кобрынскага раёна каля двух месяцаў, паляўнічыя ліквідавалі. «Звязда» паведамляла ў нумары за 16 снежня, што ў вёсцы прымаюцца дадатковыя меры бяспекі: даярак падвозяць транспартам да комплексу, які размешчаны з боку лесу, а дзяцей у школу абавязкова суправаджаюць дарослыя. Бо драпежнікі моцна напужалі людзей, яны нахабна заходзілі на падворкі, пакідаючы сляды, і загрызалі дамашніх сабак.


Як расказаў карэспандэнту газеты старшыня Павіццеўскага сельскага Савета Мікалай СУХАРЭВІЧ, да вырашэння праблемы падключыліся многія службы раёна. Сітуацыя ўскладнялася тым, што побач з вёскай праходзіць дзяржаўная мяжа з Украінай, з другога боку знаходзяцца прыватныя паляўнічыя ўгоддзі. Іх арандатар і ўзначаліў арганізаванае паляванне. Сем ваўкоў было застрэлена, тры паранена. Ці выжылі апошнія, пакуль невядома. Мікалай Міхайлавіч гаворыць, што паляўнічыя дапускаюць наяўнасць у воўчай зграі не больш за 12 асобін. Сляды адной з іх былі нядаўна заўважаныя ў акрузе. Але тыя звяры, што засталіся, блізка да людскога жылля не падыходзяць. Паляўнічыя ж працягваюць трымаць сітуацыю пад кантролем, кожныя выхадныя ладзяць аблавы на шэрых драпежнікаў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.