Вы тут

У Афганістане ад снегу і маразоў загінулі больш чым 100 чалавек


Ахвярамі сходу лавін, снежных бур і моцных маразоў на паўночным усходзе Афганістана стала па меншай меры 106 чалавек, дзясяткі паранены.


У правінцыі Нурыстан цалкам пахаванымі пад снегам аказаліся два кішлакі. Моцна пацярпела і суседняя правінцыя Бадахшан. Удары стыхіі закранулі і сумежную тэрыторыю Пакістана, дзе загінула як мінімум 13 чалавек, дзевяць з іх у ваколіцах горада Чытрал. Разбураны дзясяткі дамоў, многія пацярпелыя засталіся без прытулку, некаторыя аказаліся пад снегам у салонах аўтамабіляў.

Ратавальнікам не ўдаецца дабрацца да многіх аддаленых кішлакоў з-за дрэннага надвор'я і заблакіраваных снегам дарог. Сіноптыкі папярэджваюць, што дрэннае надвор'е ў рэгіёне пратрымаецца яшчэ як мінімум некалькі дзён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».