На мінулым тыдні прайшла сустрэча рабочай групы па падрыхтоўцы чарговага пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі. Падчас яго мяркуецца разгледзець работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання Мінскай вобласці па ўключэнні ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, неэфектыўна выкарыстоўваецца і знаходзіцца ў камунальнай уласнасці.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў вызначыў кола праблем, якія будуць абмяркоўвацца на выязным пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання ў сакавіку. Падчас яго разгледзяць прыклад Мінскай вобласці па ўключэнні маёмасці, якая неэфектыўна выкарыстоўваецца, у гаспадарчы абарот. Пытанне гэта вельмі актуальнае. Цяпер у рэгіёнах прастойваюць плошчы, на якіх размяшчаліся райаграсэрвісы, прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі, склады. Трэба правесці іх інвентарызацыю, прааналізаваць магчымасць уключэння ў вытворчасць, а таксама стварэння прадпрыемстваў і працоўных месцаў для насельніцтва.
Надзея АНІСОВІЧ
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».