Вы тут

Зацверджаны новыя правілы пажарнай бяспекі ў лясах


Пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі №70 ад 19 снежня 2016 года зацверджаны правілы пажарнай бяспекі ў лясах Беларусі.


Яны афіцыйна ўступілі ў сілу з 31 снежня мінулага года. У прыватнасці, устаноўлены арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па забеспячэнні пажарнай бяспекі, агульныя патрабаванні па забеспячэнні бяспекі ў пажаранебяспечны сезон, агульныя патрабаванні па ахове лесу ад пажараў. Акрамя таго, устаноўлены патрабаванні пажарнай бяспекі пры правядзенні высечак лесу, пры ажыццяўленні нарыхтоўкі жывіцы, другарадных лясных рэсурсаў.

Сяргей РАСОЛЬКА 

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.