Вы тут

Асаблівая роля літаратуры


Удзельнікам ХХІV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час»

Дарагія сябры!

Вітаю ўдзельнікаў і гасцей ХХІV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час».

Літаратура адыгрывае выключную ролю ў вырашэнні агульнанацыянальных задач, захаванні духоўнай спадчыны, актывізацыі дыялогу культур. Ваш маштабны форум служыць аўтарытэтнай пляцоўкай для абмену ідэямі, прымае шматлікіх гасцей з блізкага і далёкага замежжа.

Глыбока сімвалічна, што дзякуючы выставе тэма 500-годдзя ўсходнеславянскага кнігадрукавання набудзе шырокае міжнароднае гучанне. Менавіта наш зямляк Францыск Скарына пяць стагоддзяў таму выдаў «Псалтыр» на старабеларускай мове, распачаўшы гісторыю айчыннай кнігі.

Упэўнены, гэта мерапрыемства паслужыць развіццю друкаванага слова і ўзбагачэнню нашай нацыянальнай літаратурнай традыцыі.

Жадаю ўсім паспяховай працы, натхнення і плённага супрацоўніцтва.

Прэзідэнт  Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.