Вы тут

Транспарт для школьнікаў увасобіў усё лепшае ад грузавіка і аўтобуса


Мінскі аўтазавод выпусціў звышпраходны аўтобус для сельскіх школ, які здольны свабодна перамяшчацца ў складаных дарожных умовах і пераадольваць перашкоды ў выглядзе пяскоў, лужын і гурбаў.


Па інфармацыі ААТ «МАЗ», ён першапачаткова распрацоўваўся менавіта для сельскай мясцовасці. У адрозненне ад стандартных школьных аўтобусаў, створаных на аснове існуючых мадэляў, MАЗ-257.S30 праектавалі з «чыстага ліста». Новы спецаўтобус выйшаў больш магутным і спрытнейшым за серыйных сабратаў. Ён атрымаў рамнае шасі ад сярэднетанажнага грузавіка. Высокі клірэнс і рэсорная падвеска дазваляюць свабодна ездзіць па грунтавых дарогах. Школьны спецаўтобус абсталяваны сучасным рухавіком экалагічнага класа Еўра-5. У ім убудаваная сістэма абмежаванні хуткасці. Спецаўтобус таксама атрымаў падоўжаны салон на 28 пасажыраў. Унутраная прастора падзелена на месцы для настаўнікаў і школьнікаў, прычым сядзенні для дзяцей аснашчаны чатырохкропкавымі рамянямі бяспекі. Над крэсламі арганізаваны багажныя паліцы для школьных заплечнікаў, а для першаклашак прадугледжана высоўная дадатковая прыступка. Інжынеры ўсталявалі ў аўтобусе мультымедыйныя сістэмы. Транспартны сродак паспяхова прайшоў выпрабаванні. Тэсты паказалі, што мадэль адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі, якія прынятыя ў краінах СНД і Еўропы.

Першыя аўтобусы з'явяцца на сельскіх дарогах сёлета восенню. Усяго будзе выпушчана больш за 300 такіх транспартных сродкаў. Іх таксама плануецца пастаўляць на рынкі краін ЕАЭС.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Спецтранспарт для школьнікаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.