Вы тут

Чаму не варта рабіць у роце пірсінг?


Вядома, можна зрабіць пірсінг — праколы вушэй, носа, губ, языка, і не проста пракалоць, а яшчэ і ўпрыгажэнне туды ўставіць. Існуе нават упрыгажэнне зубоў, праўда, гэта ўжо абсалютна іншая працэдура... Ёсць і правілы па падтрыманні пірсінгу ў ротавай поласці, але спачатку трэба ўсё ж такі паразважаць над той рызыкай, якую прынясе з сабой модная забава.


Сёння пірсінг модны, а заўтра нехта пажадае ад яго пазбавіцца, і гэта будзе не так лёгка. Упрыгажэнне зняць не цяжка, а вось пашкоджаныя тканкі могуць не зарасці — тут вам і хранічнае запаленне. Акрамя таго, падчас зарастання ўтворыцца непрыгожы рубец. Калі сказаць коратка, то ўпрыгожваць цела праколамі — занятак шкодны. Здаровым і прыгожым наша цела робяць толькі здаровы лад жыцця і спорт.

— Пры пірсінгу магчыма і заражэнне інфекцыямі, і пашкоджанне сасудаў, нерваў, зубоў, — тлумачыць урач стаматолаг-тэрапеўт 1-й катэгорыі 9-й стаматалагічнай паліклінікі г. Мінска Марыя АЛЕЙНІК. — Асабліва небяспечны пірсінг языка і губ: ён можа прывесці да страты зубоў. Нават непрацяглае нашэнне нейкага ўпрыгажэння значна дэфармуе тканку дзясны, што не заўсёды паддаецца хірургічнаму лячэнню. Пашкоджанне адбываецца з-за пастаяннага кантакту дзясны і ўпрыгажэння. Узнікаюць праблемы з дзясной, скол зуба, пашкоджваецца і ўзнікае запаленне нерва, тканак перыядонту, што цягне за сабой выпадзенне зубоў, боль, напуханне, інфекцыі, павелічэнне колькасці сліны, слінацячэнне, страту смаку, расшчапленне або шчыліны ў зубах, цяжкае кровацячэнне, напуханне языка, праблемы падчас праверкі зубоў і правядзення рэнтгену зубоў. Пастаянная траўматызацыя — гэта яшчэ і павелічэнне анкалагічнай рызыкі.

Інфекцыя пагражае не толькі з-за пашкоджання, але і з-за вялікай колькасці бактэрый у роце. Рызыка ўзрастае і ад дотыку да месца або ювелірнага вырабу бруднымі рукамі, ужывання бруднай ежы або вадкасці і кантакту з нейкімі прадметамі. Пірсінг — гэта і перадача тых інфекцый, што перадаюцца праз кроў, такіх як ВІЧ і гепатыты.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сем разоў адмерай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?