Вы тут

У Алматы пройдзе ІX Міжнародная кніжная і паліграфічная выстаўка


У Алматы (Рэспубліка Казахстан) з 6 па 8 красавіка пройдзе ІX Міжнародная кніжная і паліграфічная выстаўка «Па Вялікім Шоўкавым шляху».


Да ўдзелу ў свяце кнігі запрошаны і беларускія выдаўцы і паліграфісты. Арганізатар выстаўкі — Асацыяцыя выдаўцоў, паліграфістаў і кнігараспаўсюджвальнікаў Казахстана. Падтрымку ў рэалізацыі праекта аказвае Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан. Плануецца правядзенне прэзентацый, семінараў, круглых сталоў, прысвечаных актуальным праблемам развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне кнігавыдання, кнігараспаўсюджвання і паліграфіі. У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь перакананы, што нашай краіне будзе што паказаць гаспадарам, наведвальнікам выстаўкі. Апошнімі гадамі ў Мінску пабачылі свет кнігі казахскіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову. Толькі ў Выдавецкім доме «Звязда» выйшлі тры кнігі вучонага, асветніка, публіцыста Немата Келімбетава — «Не хачу губляць надзею», «Лісты да сына», «Зайздрасць», а яшчэ зборнік вершаў легендарнага Абая «Стэпавы прастор». У беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісах, газеце «Літаратура і мастацтва» надрукаваны паэзія і проза пісьменнікаў Казахстана — Амантая Ахетава, Любові Шашковай, Святланы Ананьевай, Валерыя Міхайлава, Нурлана Аразаліна, Галыма Жайлыбая, Райхан Мажэнкызы і інш. Актыўна супрацоўнічаюць паміж сабой казахстанскі штомесячнік «Простор» і беларускі часопіс «Нёман».

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Запрашэнне да Вялікага Шоўкавага шляху

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.