У групе рызыкі — найперш жанчыны, людзі, у каго падобную праблему мелі блізкія сваякі, тыя, хто курыць і злоўжывае алкаголем, мае лішнюю вагу, падвяргаецца павышанаму сонечнаму абпраменьванню, перанёс хірургічную аперацыю на вачах і пакутуе ад сардэчна-сасудзістага захворвання.
Наогул, праблема хаваецца ў пашкоджанні сінім святлом макулы, якая адказвае за вастрыню зроку і адчуванне колеру. Затрымліваюць святло і такім чынам забяспечваюць антыаксідантную абарону лютэін і зеаксанцін, якія мы атрымліваем з ежай і якія назапашваюцца ў макуле. Аднак з узростам канцэнтрацыя лютэіну зніжаецца. Замежныя даследаванні паказалі эфектыўнасць біялагічна актыўных дабавак, якія змяшчаюць лютэін і зеаксанцін, у прафілактыцы і зніжэнні рызыкі макулярнай дэгенерацыі.
— «Сухая» форма захворвання працякае менш цяжка і развіваецца паступова — у адрозненне ад «вільготнай», але ў любым выніку вастрыня зроку зніжаецца, — тлумачыць урач-афтальмолаг 13-й гарадской паліклінікі Мінска Юлія РЫЖЭЎСКАЯ. — Пры «вільготнай» форме ў сятчатцы з'яўляюцца новыя сасуды, якія маюць тонкую сценку. З іх у сятчатку пачынае прасочвацца плазма крыві, з'яўляюцца кровазліцці. Яны сціскаюць і пашкоджваюць сятчатку, зніжаюць вастрыню зроку і выклікаюць утварэнне рубцоў, што прыводзіць да незваротнай страты зроку. Пацыент можа пры гэтым бачыць у цэнтры поля нерухомую цёмную пляму, або прадметы стануць хвалістымі.
Пры «сухой» форме спатрэбіцца антыаксідантная абарона макулы, а пры «вільготнай» — фотадынамічная тэрапія, лазерная каагуляцыя, увядзенне спецыяльных прэпаратаў. Дабіцца лепшага выніку лячэння ўдасца, калі вастрыня зроку будзе яшчэ не ніжэй 3—5 радкоў.
Святлана Барысенка
Аляксандр Рагожнік звярнуў увагу, што зусім хутка беларускаму народу трэба будзе чарговы лёсавызначальны выбар.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.