Вы тут

Купюры з калекцыі Леаніда Ялава раскажуць гісторыі некаторых краін


Пякельная валюта для памерлых, «фані мані» для ваенных і «фуд-стэмп» для малазабяспечаных

Долары з экзатычнымі птушкамі, раслінамі і жывёламі, выявамі міфічных істот, партрэтамі вядомых людзей... Разглядаючы неймаверны збор купюр віцебскага калекцыянера Леаніда ЯЛАВА, можна не толькі ўразіцца іх незвычайным выглядам, але і даведацца пра асаблівасці жыцця і гісторыі некаторых краін.


50 трыльёнаў долараў за туалетную паперу

Банкнотамі з калекцыі карыстаюцца ці калісьці ўжывалі ў 26 краінах свету. Амаль усе купюры сапраўдныя — за выключэннем «грошай» гумарыстычных і сувенірных серый ды амерыканскіх купюр наміналам ад 10 долараў.

Апантаны збіральнік папаўняе сваю скарбонку на працягу больш як 20 гадоў. А пачалося ўсё з паперкі ў $1, што ўпотай прывёз Леаніду яго сябра яшчэ ў 1979-м. Самыя «старажытныя» купюры ў яго калекцыі — 1- і 2-доларавыя банкноты 1899 года выпуску.

У лютым долары Леаніда Ялава можна было ўбачыць у мінскім музеі тэатральнай і музычнай культуры. “Каб успрымаць свет грошай, трэба разбірацца ў гэтым, любіць гэта і збіраць,  распавяла Валянціна ДРОЗД, загадчыца сектарам выставачнай работы музея тэатральнай і музычнай культуры. Па выгляду многіх экспанатаў відаць, што яны не проста сапраўдныя, але і былі ва ўжытку. Зараз мы вядзём з калекцыянерам перамовы, каб зрабіць тэматычную выставу грошай ад савецкіх часоў да купюр незалежнай Беларусі, уключаючы купоны

У некаторых краінах знешні выгляд грошай мяняўся адпаведна гістарычным падзеям у іх. Напрыклад, у Малаі ў 1942—1945 гг. разлічваліся ваеннымі доларамі, выпушчанымі Японіяй спецыяльна для акупаваных тэрыторый, калі даваенных грошай перастала хапаць. З-за выявы бананаў на банкнотах у $10 іх неафіцыйна называлі «бананавымі». Пасля набыцця незалежнасці тут з'явілася свая валюта — долары Малаі і брытанскай Барнеа.

Некаторыя долары знікалі з іншых прычын. Напрыклад, у Зімбабве гэта адбылося праз гіперінфляцыю, якая ў 2006—2009 гг. дасягнула памераў 231 млн працэнтаў за год.

Зямельная рэформа, праведзеная ўрадам краіны і прэзідэнтам Робертам Мугабэ, дазволіла карэннаму насельніцтву захопліваць маёнткі белых пасяленцаў і практычна зруйнавала сельскагаспадарчы сектар. У краіне з'явіліся купюры ў 50 мільёнаў, 5, 25 і 50 мільярдаў, 50 і 100 трыльёнаў. За гэты час адбылося тры дэнамінацыі, і на пачатку 2009-га $1 ЗША тут каштаваў ужо 300 трыльёнаў зімбабвійскіх «зялёных», а ў лютым — 1 «суперновы долар 2009 г.» раўняўся 10 сепціліёнам (10 000 000 000 000 000 000 000 000) старых долараў узору пачатку 2006-га.

У ЗША планавалася стварыць асаблівую сувенірную серыю для продажу наборам: папяровая банкнота і манета. Дзеля гэтага для кожнага штата стварылі спецыяльную купюру з выявай на ёй дрэва штата і першага губернатара, а да яе разлічвалі дадаць манету з золата ці срэбра. Такія каштоўныя цэнты выпускаліся цягам 10 гадоў па пяць манет. У калекцыянера ёсць сапраўдныя сувенірныя грашовыя паперы, аднак манеты — звычайныя медна-нікелевыя 25-цэнтавікі серыі “50 штатаў ЗША.

— Хлеб пры гэтым каштаваў 10 млн, сандвіч з сасіскай — 30 млн, а рулон туалетнай паперы — увогуле 50 трыльёнаў. Калі б размяняць гэтую банкноту на паперчыны маленькіх наміналаў (па $50 млн!), то карыстацца грашыма замест туалетнай паперы было выгадней, чым купіць рулон.

 

Ваенныя, антарктычныя і на ежу

Экзатычная валюта — долары Антарктычнага заморскага банка, які ў 1996 годзе арганізавала група амерыканцаў-энтузіястаў. Яны меркавалі, што антарктычныя грошы стануць паўнавартаснымі і будуць абменьвацца на звычайныя долары 1:1. Валюта мела некалькі ступеняў абароны і серыйныя нумары. На грашах змяшчаліся выявы чаек, альбатросаў, коцікаў, пінгвінаў Адэлі, што сустракаюцца толькі ў Антарктыдзе, і іншых жывёл.

Долары Антарктычнага заморскага банка, створанага ў 1996 годзе групай амерыканцаў-энтузіастаў, якія меркавалі, што антарктычныя грошы стануць паўнавартаснымі і будуць абменьвацца на звычайныя долары 1:1. Хоць сапраўднай яна і не стала, аднак мела некалькі ступеняў абароны, серыйныя нумары і крыху большыя памеры, чым звычайныя “зялёныя”. Знешне грошы краіны, якая не належыць ніводнай дзяржаве і не мае права на ўласную валюту, выглядалі вельмі прывабна. На іх змяшчаліся выявы прадстаўнікоў жывёльнага свету Ан

Пасля Другой сусветнай вайны з 1946 па 1968 г. амерыканскае казначэйства друкавала ваенныя сертыфікаты для армейцаў, якія знаходзіліся за межамі краіны.

Сучасныя грошы пачалі вырабляць з пластыку. Аўстралія была першай, хто пачаў рабіць гэта. Цяпер яны ёсць таксама ў Шатландыі і Ганконгу. Ганконгская 20-доларавая залатая банкнота з пластыку выпушчана спецыяльна да алімпійскіх гульняў у Пекіне яшчэ ў 2008 годзе. Яна была зроблена метадам шаўкаграфіі, са шматфарбавым пакрыццем і аб’ёмным цісненнем.

Гэтыя, як іх называлі, смешныя грошы — funny money («фані мані») — выкарыстоўваліся толькі ў ваенных крамах і былі абсалютна бескарыснымі для грамадзянскіх асоб.

У ЗША дзейнічае таксама некалькі сацыяльных праграм дабрачыннасці, у межах якіх выпускаюцца грошы-талоны для малазабяспечаных — food-stаmp («фуд-стэмп»). На талон наміналам $1 можна набыць ежу. Цяпер Дэпартамент сельскай гаспадаркі ЗША пераводзіць такую дапамогу на банкаўскія карткі.

 

Сучасная гісторыя і замагільны рытуал у банкнотах

Долары некаторых дзяржаў карысныя тым, што па іх «вокладцы» можна шмат даведацца пра краіну, дзе яны выпушчаны. Напрыклад, ямайскія банкноты знаёмяць з прыродным багаццем вострава і эканамічнымі прыярытэтамі. Баксідавыя руднікі намаляваны на купюры ў $10, а мясцовыя пляжы і гатэлі — на $50 і $100.

Грошы для пакойнікаў, якія ў сучасным Кітаі карыстаюцца імі на тым свеце.

Долар Кайманавых астравоў — грошы замежнай тэрыторыі Вялікабрытаніі ў Вест-Індыі — уведзены ў абарот у 1972 г. Па банкнотах рознага наміналу, якія ўпрыгожвае партрэт англійскай манархіні, можна прасачыць, як Елізавета выглядала ў розныя гады.

 

Ганконгскія долары — плацежны сродак спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Кітайскай Народнай Рэспублікі. Яны выпускаюцца трыма камерцыйнымі банкамі.

Першы з іх друкуе на купюрах аднаго з двух сваіх ільвоў-талісманаў. Другі — міфічных жывёлін. Трэці — будынак уласнай ганконгскай штаб-кватэры — футурыстычны хмарачос.

— Грошы гэтых банкаў у новым дызайне ходзяць нароўні са старымі, таму сустракаецца да 6 тыпаў усіх наміналаў купюр у 10, 20, 50, 100, 500 і 1000 ганконгскіх долараў.

У сучасным Кітаі існуюць спецыяльныя грошы для нябожчыкаў: «грошы апраметнай», або «грошы замагільнага банка». Карыстаюцца імі толькі на тым свеце, на гэтым жа атрымаць падобную банкноту — страшэнная абраза. Рытуальныя банкноты маюць вялікія наміналы: тысячы, мільёны і мільярды долараў. Лічыцца, што на іх душы памерлых жывуць на тым свеце. Пякельныя долары паляць у печах пры храмах, пускаюць па ветры падчас пахавальнай цырымоніі ці пакідаюць на магіле. Апошнім часам становіцца папулярным рабіць і спецыяльныя банкаўскія пластыкавыя карткі для памерлых, каб паліць іх, як і грошы.

“Банкноты” з амерыканскімі прэзідэнтамі часта ўтрымлівалі сексуальны падтэкст. Напрыклад гэтая купюра ў $ 6 з надпісам “sex dollars” і партрэтам Клінтана.

Яскравая дзясятка

Дэвід Стэндыш, дызайнер і аўтар кнігі «Мастацтва грошай», склаў топ-дзясятку самых прыгожых грошай свету. З гэтага спісу ў калекцыянера трохдоларавая купюра вострава Кука з аголенай Інай (у палінезійскай міфалогіі — багіня святла, жонка бога Месяца) верхам на акуле і 10 ганконгскіх долараў — шматколерная банкнота, выява на якой сімвалізуе ажыўленне вялікага горада, дзе жыццё кіпіць дзень і ноч.

Трохдоларавая купюра вострава Кука з аголенай Інай (у палінезійскай міфалогіі — багіня свету, жонка бога Месяца) верхам на акуле ўваходзіць у топ-дзясятку самых прыгожых грошай свету.

 

10 ганконгскіх даляраў — шматкаляровая банкнота, аблічча якой сімвалізуе ажыўленне вялікага горада, дзе жыццё кіпіць дзень і ноч, таксама ўваходзіць у топ-дзясятку самых прыгожых грошай свету.

Долар Кайманавых астравоў — грошы замежнай тэрыторыі Вялікабрытаніі ў Вест-Індыі — уведзены ў абарот у 1972 годзе. Па банкнотах рознага наміналу, якія ўпрыгожваюць партрэт англійскай манархіні, можна прасачыць, як Елізавета выглядала ў розныя гады жыцця. Адзін такі даляр абменьваецца на 1,2 класічнай “зялёнай” валюты.

— Штогод міжнародная супольнасць калекцыянераў вызначае дзясятку самых яскравых папяровых купюр свету, выпушчаных за апошні год. Свае спісы складаюць на суд журы вядомыя калекцыянеры з розных краін. Вясной стануць вядомыя вынікі чарговага «грашовага конкурсу» «Банкнота года — 2016». У ім будзе ўдзельнічаць і наша 100-рублёвая купюра, якую намінаваў нямецкі калекцыянер. Дарэчы, яна адзіная з выявай будынка — на астатніх партрэты, таму, магчыма, мае шанцы трапіць у топ праз такую адметнасць, — падзяліўся калекцыянер.

У Фларыдзе існуе International Associacion of Millioners (Міжнародная Асацыяцыя Мільянераў, якая выпускае для сваіх членаў банкноты наміналам $ 1 000 000. Яны маюць усе ступені абароны, аднак не валодаюць плацежаздольнасцю і не прымаюцца банкамі. Гэтая купюра — пацверджанне членства клуба мільянераў і добры сувенір для сяброў. Кур’ёзны выпадак здарыўся ў Расіі, дзе такую мільённую паперку пыталіся абмяняць на мясцовыя грошы.

Ірына СІДАРОК

sidarok@zviazda.by

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.