Вы тут

20 спосабаў даведацца, як справы ў школе


Не пытаючыся «Ну, як справы ў школе?»

Калі вы спытаеце ў дзіцяці: «Ну, як там у школе?», то, хутчэй за ўсё, пачуеце ў адказ дзяжурнае: «Нармальна». Многія бацькі задавольваюцца гэтым і працягваюць спакойна займацца сваімі справамі. І дарэмна. На такіх адносінах давер не пабудуеш. З дзецьмі трэба размаўляць на розныя тэмы штодзень, нягледзячы на занятасць і стомленасць. Інакш яны, і гэта непазбежна, будуць аддаляцца.


Калі ж вы сапраўды хочаце даведацца, як прайшоў дзень у вашага сына (дачкі), то задайце такія пытанні, на якія яму (ёй) цікава будзе адказваць. Вось толькі некалькі магчымых варыянтаў — своеасаблівая міні-шпаргалка, якую вы можаце дапаўняць і змяняць самі ў залежнасці ад сітуацыі і ўзросту вашых дзяцей:

1. Што самае добрае з таго, што адбылося з табой сёння ў школе?

2. Што найгоршае з таго, што адбылося з табой сёння ў школе?

3. Цябе штосьці сёння насмяшыла? Раскажы пра гэта.

4. Калі б ты мог выбраць, з кім бы ты хацеў сядзець у класе за адной партай?

5. А з кім бы не хацеў сядзець? Чаму?

6. Раскажы мне пра самае цікавае месца ў школе.

7. Калі б мы запрасілі сёння твайго настаўніка да нас у госці, што б ён мне расказаў пра цябе, як думаеш?

8. Каму ты сёння дапамог?

9. Можа, хтосьці табе сёння дапамог?

10. Раскажы мне, што новага ты даведаўся сёння?

11. Ці быў момант, калі ты адчуваў сябе самым шчаслівым сёння?

12. Што сёння было самым сумным у школе? Ці было табе сёння сумна?

13. З кім бы ты хацеў пагуляць на перапынку з тых, з кім ты яшчэ ніколі не гуляў?

14. Пра што ты яшчэ больш хацеў бы даведацца ў школе?

15. Чаго б табе хацелася менш рабіць у школе?

16. Чым ты часцей за ўсё займаешся на перапынках?

17. Хто самы смешны вучань у вашым класе? Чаму ён такі смешны?

18. Табе спадабаўся сённяшні абед? Што больш за ўсё спадабалася?

19. Ты лічыш, настаўніца сёння была несправядлівай? Чаму?

20. Калі б заўтра ты стаў настаўнікам, што б ты зрабіў?

Падрыхтавала Наталля МАЎЧАНАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».