Вы тут

У Парыжы жанчыну аштрафавалі на 68 еўра за пакінутую на вуліцы кнігу


У Парыжы жанчыну аштрафавалі на 68 еўра за тое, што яна пакінула кнігу на вуліцы. Аднак пасля таго, як яна расказала пра гэта ў сацыяльных сетках, пакаранне адмянілі, паведамляе радыёстанцыя France Bleu.


Гвенель (поўнае імя не паведамляецца) пакінула для абмену прачытаны том побач з вітрынай кнігарні, бо не знайшла ўнутры адпаведнай паліцы. Раней жанчына ўжо перадавала іншым прачытаныя выданні, але цяпер яе затрымала паліцыя. Францужанцы выпісалі штраф за звалку смецця ў грамадскім месцы. Адзначаецца, што такія ж санкцыі ў Парыжы накладваюць на тых, хто кінуў на тратуары, напрыклад, акурак. Паводле інфармацыі радыёстанцыі, жанчына напісала пра тое, што здарылася ў сацыяльных сетках. Пасля таго як на інфармацыю пра інцыдэнт звярнулі ўвагу СМІ, мясцовыя ўлады адмянілі прынятае рашэнне аб пакаранні, назваўшы яго памылковым. «Гэта памылка. Парыж любіць кнігі і тых, хто імі дзеліцца. Мы адменім штраф», — адрэагавалі на акаўнце сталіцы Францыі ў Twіtter.

Загаловак у газеце: Кніга — не смецце!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.