Вы тут

Конкурс на самае гучнае храбусценне агурком


Цяплічная гаспадарка ў Екацярынбургу правяла конкурс на самае гучнае храбусценне агурком, паведамляецца на сайце Уральскай горна-металургічнай кампаніі, у склад якой уваходзіць гаспадарка.


Нагодай для конкурсу стаў першы ў гэтай гаспадарцы ўраджай. Сабраныя ў цяпліцах агуркі сорту «Атлет» выпрабавалі на якасць хрусту пяцікласнікі з горада Верхняя Пышма. Вынікі вызначалі з дапамогай абсталявання для вымярэння ўзроўню шуму. Лепшай стала вучаніца па імені Ніна — шумамер паказаў 79 дэцыбел пры хрусце яе агурка (пры гэтым, напрыклад, мінімальны ўзровень гучнасці пажарнай сігналізацыі складае 75 дэцыбел). Абсалютны рэкорд паказала супрацоўніца гаспадаркі Аксана Уткіна — 81 дэцыбел

Загаловак у газеце: Агурок гучнейшы за сірэну

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».