Вы тут

Брэсцкая вобласць - лепшая ў сферы гандлю


У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю падвялі вынікі працы рэгіёнаў у частцы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва за мінулы год.


У ліку лідараў — Брэсцкая, Гомельская вобласці і Мінск. Першыя дзве вобласці занялі першыя пазіцыі ў рэйтынгу адпаведна. Мінск за мінулы год з лідзіруючай пазіцыі апусціўся на два месцы ўніз — трэці радок у рэйтынгу. Магілёўская, Мінская і Гродзенская вобласці сінхронна згубілі па адной пазіцыі ў параўнанні з вынікамі 2015 года і занялі чацвёртае, пятае і шостае месцы адпаведна. Замыкае рэйтынг Брэсцкая вобласць.

Нагадаем, што вынікі працы падводзяцца шляхам складання рэйтынгу рэгіёнаў на падставе 13 ключавых паказчыкаў развіцця ніжэйназваных відаў дзейнасці: рознічны і аптовы тавараабарот, чысты прыбытак і рэнтабельнасць продажаў, доля тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце, рост цэн, стан запазычанасці перад пастаўшчыкамі тавараў і г.д.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Лепшыя ў рэйтынгу рэгіёнаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?