Вы тут

Новыя беларускія выданні перададзены гімназіі імя Скарыны ў Вільнюсе


Вучні, настаўнікі, госці віленскай гімназіі імя Ф. Скарыны сталі ўдзельнікамі свята, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Пра тое, якія канферэнцыі, круглыя сталы, семінары, прэзентацыі, выстаўкі праходзяць у сувязі з гэтай датай у Беларусі і ў свеце, расказаў кіраўнік беларускай дэлегацыі, намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч. Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша прэзентаваў выданні, прысвечаныя Францыску Скарыну і вытокам беларускага, усходнеславянскага кнігадрукавання, якія выйшлі ў апошні час. Адно з выданняў — пра віленскія адрасы беларускага кнігадрукавання. Алесь Суша нагадаў, што ў Вільні ў 1522 годзе выйшла «Малая падарожная кніжыца» Скарыны.


Дарэчы, у горадзе Вільнюсе мясцовыя ўлады абвясцілі 2017 год Годам Францыска Скарыны.

Міністэрства інфармацыі Беларусі перадало дыяспары нашых суайчыннікаў у Літве 6 бібліятэчак культурна-асветніцкай, гістарычнай, мастацкай літаратуры. У кожным з камплектаў па 127 кніг.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Скарына — сімвал дружбы і яднання

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.