Вы тут

«ЛіМ» адзначыў 85-годдзе


Ёсць газеты, падшыўкі якіх ніколі не здаюць у макулатуру, а чытачы застаюцца адданымі ледзь не ўсё жыццё. Так, на старонках газеты-юбіляра «Літаратура і мастацтва», якая сёння працуе ў межах Выдавецкага дома «Звязда», напраўду адлюстравалася культурнае жыццё краіны ўсяго ХХ стагоддзя. Галоўнымі рэдактарамі гэтага выдання былі знаныя пісьменнікі і публіцысты, тут пачыналі свой шлях у літаратуру многія вядомыя творцы. Таму і не выпадкова, што 85-годдзе «ЛіМа» было заўважанае і адзначанае на самым высокім дзяржаўным узроўні.


— Газета «Літаратура і мастацтва» дае выдатную магчымасць маладым творцам заявіць пра сябе, узняць актуальныя тэмы, якія хвалююць грамадства, нясе добрае слова чытачам, — адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім РЫЖАНКОЎ падчас урачыстай імпрэзы ў галерэі «Універсітэт культуры». — Пра значнасць гэтага выдання сведчыць той факт, што калектыву рэдакцыі газеты накіраваў віншаванне кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

«На працягу многіх гадоў ваша выданне з'яўляецца аўтарытэтнай пляцоўкай для абмеркавання айчыннага літаратурнага працэсу. На яго старонках друкаваліся творы беларускіх класікаў, складвалася школа крытыкі, якая спрыяла якаснаму развіццю нацыянальнай культуры», — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта, якое на вечарыне зачытаў Максім Рыжанкоў.

— У нашай краіне слова, талент, мова, культура непарыўна з'яднаныя з дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкай. І тое, што газету творчай інтэлігенцыі «ЛіМ» павіншаваў з юбілеем кіраўнік дзяржавы, добры знак для ўсёй нацыянальнай інтэлігенцыі, — падкрэсліла міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ. — Мы памятаем часы, калі ў «Літаратуры і мастацтва» было вельмі шмат чытачоў, таму нам трэба прыкласці ўсе намаганні, каб і сёння зрабіць газету, ужо ў яе сучасным абліччы, з улікам новых інфармацыйных тэхналогій, гэтаксама чытанай. Я ўпэўнена, што слова пісьменніка, чалавека, які валодае мовай, досведам пра стан нашай нацыянальнай духоўнасці, ніколі не застанецца без парасткаў і зерня.

Марына ВЕСЯЛУХА

Загаловак у газеце: Літаратура, мастацтва і натхненне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».