Вы тут

Устаноўлены надбаўкі да закупачных цэн


У Беларусі ўстаноўлены надбаўкі да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, што закупляецца ў насельніцтва, у 2017 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання №11 ад 9 лютага 2017 года, якая была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Памер надбаўкі за адзін кілаграм малака буйной рагатай жывёлы базіснай тлустасці, што закупляецца ў насельніцтва і пастаўляецца арганізацыям для наступнай перапрацоўкі, складзе Br0,04. За адзін кілаграм маладняку буйной рагатай жывёлы жывой вагой да 100 кілаграмаў, што закупляецца ў насельніцтва арганізацыямі для вырошчвання, надбаўка будзе ў памеры Br0,40. У 2016 годзе надбаўкі былі ўстаноўлены ў памеры Br370 і Br3 750 (да дэнамінацыі) адпаведна. Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2017 года.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.