Вы тут

Дзе шукаць зніжкі ў сакавіку?


Акцыі «Дзень зніжак» на нехарчовыя тавары пройдуць у гандлёвых арганізацыях Мінска ў сакавіку, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.


Так, зніжкавымі днямі ў ЦУМе «Мінск» стануць усе суботы месяца — 4, 25 сакавіка цэны зніжаны на 18%, а 11, 18 сакавіка — на 17%. Універмаг «Беларусь» будзе прадаваць тавары танней на 20% 7, 14, 21, 28 сакавіка, на 22% — 17 сакавіка. «Шчодры дзень» для каханых жанчын арганізуе 2 сакавіка «ГУМ» (зніжкі да 22%), а 16, 23, 30 сакавіка — 20%. ГД «На Нямізе» кожную сераду, суботу, нядзелю і 7 сакавіка (акцыя «Звярніце ўвагу!») будзе рэалізоўваць нехарчовыя тавары са зніжкай 20%.

«Кірмаш» плануе прадаваць тавары са зніжкай 17% 1, 7, 8, 15, 22, 29 сакавіка. У «Старт-Х» зніжка 15% на тавары будзе 1, 6, 15, 22, 29 сакавіка, у «Паўночніцы» — 4, 6, 7, 15, 22, 29 сакавіка (на асобныя групы прамысловых тавараў), у «1000 дробязяў» — 2, 9, 16, 23, 30 сакавіка, у «Вераніцы» (вул. Прытыцкага, 38) — 13, 22, 23 сакавіка. «Гаспадар і Гаспадыня» (прасп. Незалежнасці, 131/1) 15, 22, 29 сакавіка парадуе зніжэннем цэн на 20%, «Крышталь» (прасп. Незалежнасці, 39) 1, 4, 5, 15, 22, 29 сакавіка — на 15%. Крамы ГЦ «Сталіца» 8 і 25 сакавіка прапануюць зніжкі ад 5 да 50%.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сакавік — месяц зніжак у сталіцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».