Вы тут

Беларусь гатовая дзяліцца з В'етнамам вопытам у забеспячэнні бяспекі


З В'етнамам, які знаходзіцца на іншым баку мацерыка, наша краіна супрацоўнічае даўно і грунтоўна. Прычына таму — добрыя кантакты, што захаваліся яшчэ з савецкіх часоў, падобная знешняя палітыка, накіраваная на канструктыўныя адносіны з рознымі дзяржавамі і забеспячэнне міру і стабільнасці ў рэгіёне. Акрамя гэтага, дзяржавы падтрымліваюць трывалыя сувязі на самым высокім палітычным узроўні. Выдатна наладжана супрацоўніцтва і ў сферы бяспекі.


Відаць, невыпадковым з'яўляецца і той факт, што напярэдадні 100-гадовага юбілею беларускай міліцыі нашу краіну наведаў міністр грамадскай бяспекі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам спадар ТО ЛАМ. Сёння, калі свет ледзь не штодзённа сутыкаецца з выклікамі тэрарызму і экстрэмізму, калі наркотыкі цэняцца даражэй за золата, супрацоўніцтва паміж краінамі, нават геаграфічна аддаленымі адна ад адной, іграе асаблівую ролю.

— Мы радыя, проста шчаслівыя, што В'етнам — гэта азіяцкая краіна, якая бурна развіваецца. Гэта краіна з велізарным — амаль 100-мільённым насельніцтвам, краіна, якая не толькі патрэбная Беларусі, але і мы гэтай краіне патрэбныя, — адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА, вітаючы госця з В'етнама.

Па словах кіраўніка дзяржавы, адным з галоўных фактараў імклівага развіцця В'етнама з'яўляецца стабільнасць і бяспека гэтай дзяржавы. Беларусь гатова падзяліцца сваім вопытам у згаданай сферы:

— Я разумею, што галоўнае ўсюды — людзі, кадры. Калі вас задавальняе тая падрыхтоўка кадраў, якая існуе ў Беларусі, мы гатовы зрабіць усё для таго, каб у цэлым сістэму або яе элементы перанесці на в'етнамскую глебу. Мы павінны ўсё рабіць для таго, каб людзі маглі свабодна перамяшчацца з В'етнама ў Беларусь і наадварот. У той жа час мы павінны паставіць заслон рознага кшталту дрэнным людзям і аб'яднаць нашы намаганні ў барацьбе са злачыннасцю, наркатрафікам, тэрарызмам.

У гэтым плане краіны ўжо даўно заклалі фундамент для ўзаемадзеяння. Першыя кантакты паміж Міністэрствам унутраных спраў Беларусі і Міністэрствам грамадскай бяспекі В'етнама адбыліся яшчэ ў 2000 годзе, з таго часу сувязі толькі ўмацоўваліся. Арганізавана супрацоўніцтва па падрыхтоўцы кадраў. На платнай аснове прайшлі навучанне тры групы в'етнамскіх спецыялістаў-кінолагаў на базе кіналагічнага цэнтра в/ч 6713 Магілёва. Навучанне в'етнамскіх супрацоўнікаў праходзіць у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і на базе Міжнароднага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі. У 2010 і 2011 гадах таксама на платнай аснове прайшлі навучанне групы супрацоўнікаў на розных курсах. Сума кантрактаў тады склала прыкладна 140 тысяч долараў ЗША.

Што да іншых кірункаў супрацоўніцтва краін, то тут сапраўды ёсць, пра што гаварыць. Як слушна адзначыў кіраўнік дзяржавы, В'етнам — адзін з самых прыярытэтных партнёраў Беларусі ў сваім рэгіёне:

— За апошнія 10 гадоў мы стварылі матэрыяльны фундамент і аснову нашых адносін, мы павялічылі тавараабарот у тры разы. Больш за тое, мы намецілі сур'ёзную дарожную карту развіцця нашых адносін, і гэта ставіць В'етнам у шэраг самых прыярытэтных, асноўных нашых партнёраў у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Спадар То Лам выказаў вялікую падзяку кіраўніку нашай дзяржавы за магчымасць сустрэцца. Ён падкрэсліў, што яго краіна вельмі зацікаўлена ў беларускім вопыце, тэхналогіях. Таксама ён перадаў прывітальныя словы ад старшыні Камуністычнай партыі В'етнама і ад Прэзідэнта В'етнама

Загаловак у газеце: Гарантыя дабрабыту

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.