Вы тут

Як беспрацоўнаму пацвердзіць, што ён хварэў


Згодна з Дэкрэтам №3 часовая непрацаздольнасць, пацверджаная лістком (або даведкай) непрацаздольнасці, або яго (яе) дублікатам, лічыцца перыядам, на працягу якога чалавек прызнаецца ўдзельнічаючым у фінансаванні дзяржаўных расходаў. Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, як пацвердзіць бальнічны лісток грамадзянам, якія не мелі ў 2015—2016 гадах работы.


Для гэтага чалавеку трэба звярнуцца ў паліклініку альбо іншую арганізацыю аховы здароўя, якая аказвала яму медыцынскую дапамогу. Факт, што беспрацоўны быў часова непрацаздольны і звяртаўся па медыцынскую дапамогу, будзе вызначацца ўрачэбна-кансультацыйнай камісіяй (УКК) гэтай паліклінікі (арганізацыі аховы здароўя).

Гаворка ідзе аб аказанні дапамогі ў сувязі з вострым захворваннем, абвастрэннем хранічнага захворвання, аператыўнымі ўмяшаннямі. Таксама гэта тычыцца перыяду медыцынскага назірання за жанчынамі падчас цяжарнасці, родаў і пасляродавага перыяду.

Пры гэтым урачэбна-кансультацыйная камісія (УКК) аналізуе інфармацыю, якая змяшчаецца ў медыцынскай карце амбулаторнага хворага за 2015—2016 гады: глядзіць дату (даты) звароту пацыента па медыцынскую дапамогу, дыягназ, тэрміны аказання дапамогі ў амбулаторных умовах (для жанчын — тэрміны цяжарнасці, дату родаў), сярэднія аптымальныя тэрміны часовай непрацаздольнасці і інш.

Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя падкрэсліваюць, што выпіска з медыцынскіх дакументаў, у якой змяшчаецца рашэнне УКК аб наяўнасці (або адсутнасці) у грамадзяніна прыкмет часовай непрацаздольнасці за канкрэтны перыяд часу, калі яна афармляецца для мэт рэалізацыі нормаў дэкрэта №3, не будзе ўказваць дыягназ пацыента.

Што тычыцца аказання медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах, то гэты факт пацвярджаецца эпікрызам медыцынскай карты стацыянарнага пацыента (альбо яго дублікатам).

Звярніце ўвагу, што, пачынаючы з гэтага года, пры афармленні медыцынскіх дакументаў для вызначэння таго, што маецца неабходнасць у доглядзе за хворым дзіцем ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцем-інвалідам — ва ўзросце да 18 гадоў) альбо за хворым членам сям'і, абавязкова трэба паказваць інфармацыю аб асобе, якая ажыццяўляе гэты догляд. За 2015—2016 гады пацвярджэнне факта, якая менавіта асоба ажыццяўляла догляд за названай катэгорыяй грамадзян, практычна немагчымае, бо гэтая інфармацыя не заўсёды ўказаная ў медыцынскіх дакументах.

Падрабязней азнаёміцца з парадкам пацвярджэння часовай непрацаздольнасці можна на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Святлана Бусько

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.