Вы тут

9 фактаў пра аўтамабільныя нумары


Нумарныя знакі прысвойвалі конным экіпажам і веласіпедам яшчэ ўX стагоддзі. У 1901 годзе ўпершыню ў свеце былі ўведзены афіцыйныя аўтамабільныя нумары. Адбылося гэта ў Нью-Ёрку, усе ўладальнікі машын павінны былі зарэгістраваць свой транспарт і павесіць нумары, каштавала гэтая працэдура адзін долар.


1. «Нумарное» першынство ЗША аспрэчвае Германія. У тым жа 1901 годзе берлінскі камерсант Рудольф Герцаг з дазволу адміністрацыі горада прымацаваў да сваёй машыны нумар ІA1. ІA — гэта ініцыялы яго маладой жонкі Іаганны Анкер, а адзінка азначала, што яна ў яго першая і адзіная.

2. Спачатку не было стандартаў нумарных знакаў, і кожны аўтааматар мог вырабіць сам або купіць ва ўмельцаў таблічку і прымацаваць яе да машыны.

3. У дарэвалюцыйнай Расіі ў кожным горадзе існавала свая сістэма нумарацыі. Нумары трэба было мяняць штогод 15 сакавіка пасля праходжання тэхагляду, пры гэтым мяняўся колер нумароў. Чырвоныя, блакітныя, ружовыя таблічкі збіраліся ў кіроўцаў са стажам на сценах гаража. Знакі былі з дзвюма дзіркамі і мацаваліся да машыны пры дапамозе... шнуркоў!

4. Стандартныя нумары адзінага для ўсёй краіны ўзору былі ўведзеныя ў СССР у 1931 годзе. На белым полі чорным колерам маляваліся літара і дзве пары лічбаў. У тыя гады пярэднія нумары матацыклаў усталёўваліся на пярэднім крыле ўздоўж восі руху і былі відаць і злева і справа.

5. Юрый Гагарын пасля свайго легендарнага палёту быў узнагароджаны «Волгай» з нумарамі 12-04 ЮАГ, утворанымі, як можна здагадацца, з даты палёту і ініцыялаў. Наступным касманаўтам на імянных машынах захавалі літары ЮАГ як індэкс Зорнага гарадка ў Маскоўскай вобласці, а лічбамі працягнулі пазначаць даты палётаў.

6. Імянныя нумары зарадзіліся ў ЗША і сёння ў многіх краінах выкарыстоўваюцца цалкам легальна — у Англіі, Германіі, Францыі, Бельгіі, Швейцарыі, Фінляндыі, а таксама ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Аргенціне, Інданезіі. Проста каштуюць яны ў разы даражэй за звычайныя.

7. У 1992 годзе кампанія AM General вырашыла адкрыць продаж сваіх армейскіх джыпаў Hummer грамадзянскім асобам. У мэтах рэкламы яны прэзентавалі аўтамабіль з нумарамі TERMІNATOR Арнольду Шварцэнэгеру. Але машына ў яго неяк не прыжылася.

8. Сістэма аўкцыёну на «блатныя» нумары вельмі распаўсюджаная ў свеце. У 2008 годзе сціплы 25-гадовы жыхар сталіцы Арабскіх Эміратаў Абу-Дабі Саід аль-Хуры стаў шчаслівым уладальнікам нумара «1» усяго за 14 мільёнаў долараў. Стартавы кошт нумара складаў крыху больш за $27 000.

9. Усе нумарныя знакі, калі-небудзь выдадзеныя ў Вялікабрытаніі, сапраўдныя да гэтага часу. Знак падлягае замене толькі ў выпадку адбыцця транспартнага сродку ў іншую краіну ці пры жаданні ўладальніка транспарту. Старадаўнім аўтамабілям, якія зноў прыбываюць у краіну, можа быць прысвоены нумар з антыкварнай серыі з ліку не выдадзеных раней.

Загаловак у газеце: Аўтамабільныя нумары

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».