Вы тут

Сацыяльны і эканамічны статус жанчын у Беларусі ўзрастае


Жанчын у Беларусі — 53,4% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, усяго на 1 студзеня 2017 года налічвалася 5,1 млн прадстаўніц прыгожага полу. Прычым іх сацыяльны і эканамічны статус у нашай краіне, на думку намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандра Румака, з году ў год узрастае.


Беларусь на сённяшні дзень, згодна са звесткамі Даклада аб чалавечым развіцці 2015 года, уваходзіць у лік 15 краін, дзе індэкс чалавечага развіцця жанчын роўны або перавышае аналагічны паказчык сярод мужчын. Аляксандр Румак лічыць, што гэта стала магчымым дзякуючы збалансаванай палітыцы дзяржавы ў сферы забеспячэння роўных правоў і магчымасцяў. Дарэчы, цяпер у нашай краіне прыняты пяты Нацыянальны план па забеспячэнні гендарнай роўнасці на 2017—2020 гады.

Ні адна са сфер дзейнасці не абыходзіцца без жаночага ўдзелу. Пры гэтым цяпер для Беларусі, як і для многіх еўрапейскіх дзяржаў, характэрна тэндэнцыя павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын пры ўступленні ў першы шлюб, як і тэндэнцыя павелічэння сярэдняга ўзросту маці пры нараджэнні першага дзіцяці.

Разам з тым летась 117,8 тысячы беларусак сталі мамамі, прычым больш за 50% народжаных дзяцей аказаліся другім, трэцім і наступным дзіцем у сям'і.

Аляксандр Румак адзначае, што дзяржаўныя дапамогі атрымліваюць 558 тысяч дзяцей (гэта 30,6% ад агульнай колькасці непаўналетніх), а забяспечанасць дзяржаўнымі дапамогамі дзяцей ва ўзросце да трох гадоў дасягае амаль 100%.

Пры гэтым спецыялісты падкрэсліваюць, што сістэма дапамог сем'ям з дзецьмі пастаянна ўдасканальваецца. Напрыклад, у канцы мінулага года Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні быў прыняты законапраект, што ўносіць навацыі ў Закон «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» і дзякуючы якому будзе ўзмоцнена сацыяльная абарона сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама сем'яў, у якіх самі бацькі з'яўляюцца інвалідамі.

Таксама ў нашай краіне цяпер рэалізуецца праграма сямейнага капіталу. Пачынаючы з 2015 года адкрыта 32 тысячы дэпазітных рахункаў на агульную суму звыш 320 млн долараў. Актыўна развіваецца і сістэма сацыяльных паслуг сем'ям з дзецьмі. Асабліва запатрабаваны сем'ямі паслугі сацыяльнай нянькі і сацыяльнага патранату.

Святлана Бусько

buskо@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: На роўных

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.