Вы тут

У Мінску 12 сакавіка пройдзе паказ кароткаметражных фільмаў дзяцей


У Мінску пройдзе паказ кароткаметражак, знятых дзецьмі. Як паведамілі ў школе архітэктурнага мыслення для дзяцей, якая арганізуе кінапаказ кароткаметражных фільмаў "4 элементы", гледачоў чакаюць 12 сакавіка.


Фота: privet-rostov.ru

Работы маленькіх рэжысёраў, акцёраў, сцэнарыстаў даюць магчымасць акунуцца ў свет кінамастацтва, створаны дзіцячым уяўленнем. Кінапаказ уключае работы дзяцей 6-11 гадоў, выкананыя ў час навучання па праграме школы. Яны падзеляцца ўражаннямі ад здымак дэбютных карцін і адкажуць на пытанні.

На працягу 14 заняткаў вывучаліся розныя дысцыпліны: акцёрскае майстэрства, фатаграфія, кінамастацтва, плакат і інш. Дзеці шылі касцюмы, стваралі дэкарацыі, удзельнічалі ў здымках на ўсіх стадыях ад рэпетыцый здымак да агучкі і мантажу. Цяпер дэбютанты будуць чакаць ацэнкі гасцей і кінакрытыкаў, на паказ запрошаны загадчыца аддзела экранных мастацтваў філіяла "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Антаніна Карпілава і дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік гэтага ж аддзела Наталля Агафонава.

Госці ўбачаць таксама прэзентацыю вынікаў работы за чвэрць, плакаты вучняў, створаныя для фільмаў, змогуць паўдзельнічаць у абмеркаванні кінакарцін.

Школа архітэктурнага мыслення для дзяцей - адукацыйны праект, заснаваны летам 2016 года. Праграма навучання мультыдысцыплінарная.

Паказ пройдзе на пляцоўцы Event Space (вул.Кастрычніцкая, 16А). Уваход свабодны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.