Вы тут

Гродзенскі дзяржуніверсітэт праводзіць прафесарскія суботы


Прафесарскія суботы праводзяць у Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы, паведаміла прэс-сакратар ВНУ Вольга Кішкель.


Фота: beresta.by

Выкладчыкі - прафесары, дацэнты, маладыя навукоўцы будуць даваць адкрытыя лекцыі і майстар-класы, наведаць якія змогуць усе, каму гэта цікава, папярэдне зарэгістраваўшыся на сайце універсітэта. 

У ВНУ у даступнай форме раскажуць аб перспектыўных напрамках развіцця навукі, растлумачаць складаныя паняцці і прадэманструюць дасягненні ў розных галінах. 

Праект стартаваў з прафесарскай суботы для людзей, якія цікавяцца праграмаваннем і камп'ютарамі, на факультэце матэматыкі і інфарматыкі, які і ініцыяваў такія суботнія мерапрыемствы. У асноўным на лекцыю прыйшлі вучні старэйшых класаў школ. Ім распавялі пра тэорыю верагоднасці, пра тое, як рыхтуюць хакераў і як прагназуюцца латарэйныя выйгрышы. 

Мерапрыемствы падымаюць прэстыж універсітэта, дазваляюць прадставіць дасягненні вышэйшых навучальных устаноў у даступнай форме, што актуальна ў Год навукі. Яны таксама дапамогуць зарыентавацца старшакласнікам і навучэнцам ліцэяў і каледжаў ў выбары прафесіі, адзначылі ў ВНУ.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек. 

Грамадства

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах. 

Прэзідэнт

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».