Ён праводзіцца ў гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Фестываль дае магчымасць дашкольнікам, вучням, навучэнцам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ўсім жадаючым творча інтэрпрэтаваць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа.
Зрабіць гэта можна на інтэрнэт-рэсурсе olimp.unibel.by, старонках нацыянальнага адукацыйнага партала, а таксама на афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте». Там жа будзе размяшчацца інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення.
Дыстанцыйны этап доўжыцца з 6 сакавіка па 7 мая 2017 года. Падвядзенне вынікаў і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца 19 мая 2017 года ў канферэнц-зале СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау»
Фестываль праводзіцца ў шасці намінацыях.
1. «Спадар Скарына» – віртуальны альбом беларускай цацкі, якая дэманструе непаўторнасць традыцыйнага лялечнага мастацтва (вырабы з саломкі, тканіны, бісеру, драўляных пацерак, гліны, дрэва, воўны, бяросты, скуры і іншых матэрыялаў). Увага: пры стварэнні вырабаў мусяць выкарыстоўвацца інструменты гандлёвай маркі BOSCH и DREMEL. Творчыя работы неабходна суправадзіць фотаздымкам ці відэа, якія дэманструюць выкарыстанне названых інструментаў.
2. «Кніжнае свята» – віртуальны альбом вокладак і старонак першых друкаваных кніг, вырабленых у розных тэхніках і аздобленых арнаментам, малюнкамі (мастацкі роспіс, выпальванне, ткацтва, разьба па дрэве, набіванка, вышыўка, скрапбукінг, карціны на шкле, пэчворк і інш.). Пры жаданні праекты можна праілюстраваць цытатамі з выданняў, надрукаваных Скарынам.
3. «Шляхамі першадрукара» – віртуальны альбом памятных месцаў, пуцевадзіцеляў па мясцінах жыцця і друкарскай дзейнасці Ф. Скарыны, па краязнаўчых маршрутах, музеях. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца ілюстрацыі, малюнкі, аплікацыі з пазначанымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі і іх апісаннем.
4. «Эпоха творцы» – віртуальны альбом твораў пра жыццё, кнігавыдавецкую дзейнасць першадрукара, яго эпоху. У спаборніцтвах па гэтай намінацыі ўдзельнічаюць эсэ, нататкі, сачыненні, уражанні, лісты аб друкары, вершы.
5. «Спадчына ў нашай памяці» – віртуальны альбом сюжэтных кампазіцый, прысвечаных Ф. Скарыне, яго жыццю і дзейнасці, – твораў выяўленчага мастацтва. скульптура, жывапіс, графіка, фотамастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дрэваапрацоўка.
6. «Калекцыянер.net» – віртуальны альбом эскізаў памятных марак, юбілейных манет і медалёў, прысвечаных знамянальным датам (500-годдзю беларускага кнігадрукавання, заснаванню першай беларускай бібліятэкі ў Полацку, Дню беларускага пісьменства), вырабленых у розных тэхніках. Гэта медніцтва, ганчарства, бондарства, мастацкі роспіс, выпальванне, ткацтва, разьба па дрэве, набіванка, вышыўка, бісерапляценне, дэкупаж, габелен...
Аўтары лепшых работ дыстанцыйнага этапу (па 6 чалавек з кожнай узроставай катэгорыі) стануць удзельнікамі вочнага этапу. Пераможцы вочнага этапу будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Для ўдзелу ў фестывалі неабходна падаць заяўку па вызначанай форме і накіраваць разам з ёй творчую работу на электронны адрас olimp.unibel@gmail.com (з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Фестываль творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца»).
Падрабязней з умовамі правядзення фестывалю і патрабаваннямі да работ можна пазнаёміцца ў інфармацыйным лісце.
Кантакты аргкамітэта:
220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16;
+375 17 229 19 67 Радзецкая Таццяна Віктараўна;
+375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна;
e-mail: olimp.unibel@gmail.com
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!