Вы тут

Чым еўрапейцы грэюць ногі?


Даследчы інстытут EMNІD па замове нямецкай энергетычнай кампаніі E.On правёў сярод жыхароў васьмі еўрапейскіх краін даследаванне пра спосабы сагравання замерзлых ног. На першым месцы апынуліся электракоўдры, на другім — партнёры. Вынікі апытання прыводзіць «Інтэрфакс».


У даследаванні, якое праводзілася ў снежні 2016 года, прынялі ўдзел каля васьмі тысяч чалавек — жыхары Германіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Чэхіі, Румыніі, Швецыі, Турцыі і Венгрыі.

Сярод усіх апытаных тэхнічным прыладам аддалі перавагу 28%, а грэцца з дапамогай спадарожніка жыцця любяць 25%. У Грэцыі партнёру і грэлцы аддалі перавагу па 24% рэспандэнтаў. Жыхары Цэнтральнай Еўропы больш спадзяюцца на электратэхніку — у Венгрыі з яе дапамогай грэюцца 44% апытаных, у Румыніі — 39%. Брытанцы лічаць за лепшае перавагу прыкладаць замерзлыя канечнасці да партнёра — так робяць 31% падданых Злучанага Каралеўства. Таксама сярод варыянтаў адказу ёсць мяшэчкі з зернем, якія падаграюць у мікрахвалёўцы, і вадзяныя грэлкі, але іх папулярнасць была нізкай і дасягнула больш за 10% толькі ў Швецыі і Чэхіі.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?