Вы тут

Качанава: Кожны павiнен удзельнiчаць у суфiнансаваннi дзяржвыдаткаў


Пра гэта заявiла кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Наталля Качанава.

«Для таго, каб выконвалiся тыя сацыяльныя гарантыi, якiя ўзяла на сябе дзяржава, вядома, мы разумеем, што кожны чалавек павiнен працаваць i ўдзельнiчаць у суфiнансаваннi гэтых выдаткаў», — адзначыла Наталля Качанава.


Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта расказала, што адно з пытанняў, якое разглядалася на ўчарашняй нарадзе ў кiраўнiка дзяржавы, датычылася рэалiзацыi Дэкрэта №3 «Аб папярэджаннi сацыяльнага ўтрыманства». Была звернута ўвага на дапушчаныя пралiкi ў гэтай рабоце. «Перш за ўсё тут не спрацавалi кiраўнiкi мясцовых органаў улады, якiя павiнны былi правесцi адпаведную тлумачальную работу з людзьмi», — патлумачыла яна.

Акрамя таго, рэалiзацыя дэкрэта лягла на плечы падатковых органаў, што было няправiльным. Таму паведамленнi аб неабходнасцi выплацiць збор на фiнансаванне дзяржвыдаткаў часам атрымлiвалi людзi, з якiх ён i не павiнен быў спаганяцца. Пасля стараннага аналiзу сiтуацыi ў рэгiёнах было прынята рашэнне, што гэтай работай зоймуцца мясцовыя органы ўлады.

«Задачы пастаўлены няпростыя. Сёння трэба адпрацаваць кожнае паведамленне, якое паступiла. Вылучыць тых людзей, якiя павiнны плацiць гэты збор. Прычым плацiць яго павiнны тыя, хто сапраўды не працуе. Гэты дэкрэт — не фiнансавы i не эканамiчны дакумент, а сацыяльны. Людзi павiнны ўдзельнiчаць у фiнансаваннi дзяржаўных расходаў. I таму стаiць задача перш за ўсё вызначыць тых людзей, якiя павiнны i могуць працаваць», — адзначыла Наталля Качанава.

Яна дадала, што тыя людзi, якiя па аб'ектыўных прычынах працаваць не могуць, і адпаведна не павiнны выплачваць збор, ужо вызначаны дэкрэтам. Аднак плануецца пашырыць гэты пералiк катэгорый грамадзян. Пры гэтым выплата збору на год прыпыняецца. «2017 год толькi пачынаецца, i людзi маюць магчымасць самi вызначыць, будуць яны працаваць i не плацiць гэты збор цi не працаваць i ўдзельнiчаць у фiнансаваннi дзяржаўных расходаў, — падкрэслiла кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. — Тым людзям, якiя ўжо заплацiлi збор, калi яны працаўладкаваныя i будуць працаваць, падатковыя органы будуць абавязаныя вярнуць гэтую суму.

Усе грошы, якiя будуць паступаць у бюджэты раёнаў i гарадоў пры рэалiзацыi норм Дэкрэта №3, будуць накiроўвацца на падтрымку дзяцей у розных сферах.

Наталля Качанава звярнула ўвагу, што кiраўнiкi гарадоў i раёнаў падтрымлiваюць дадзены прававы акт. «Яны кажуць, што нарэшце ўбачылi рэальную карцiну, чым займаюцца людзi. Ёсць шэраг грамадзян, якiя проста нiколi не працавалi i працаваць не хочуць, тыя, якiя вядуць асацыяльны лад жыцця. I такiх нямала», — сказала яна.

Разам з тым аналiз рэалiзацыi дэкрэта паказаў, што ёсць рэгiёны, дзе маюцца праблемы з працаўладкаваннем. Таму пастаўлена задача максiмальна аказваць дапамогу людзям пры пошуку працы.

БЕЛТА

Загаловак у газеце: Кожны павiнен удзельнiчаць у суфiнансаваннi дзяржвыдаткаў

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.