Вы тут

Па ўсёй краіне 14-гадовым хлопцам і дзяўчатам уручалі пашпарты


Учора па ўсёй краіне 14-гадовым хлопцам і дзяўчатам урачыста ўручалі пашпарты грамадзян Беларусі. Акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», распачатая ўчора Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, прымеркавана да Дня Канстытуцыі краіны. Сёлета яна праводзілася ўжо чатырнаццаты раз. У сталіцы месцам цырымоніі стаў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, дзе галоўны дакумент маладым беларусам уручала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля КАЧАНАВА.


— Такія акцыі з'яўляюцца важным складнікам ідэалагічнай работы з моладдзю, — адзначыла Наталля Качанава. — Я думаю, для кожнага з удзельнікаў гэта падзея стане знакавай і запомніцца на ўсё жыццё. Важна, каб усе яны разумелі, што дзяржава клапоціцца пра іх. Мы ведаем, што будучыня Беларусі ў многім залежыць менавіта ад тых хлопцаў і дзяўчат, якія сёння атрымалі свае пашпарты. Наша задача — зрабіць усё, каб яны маглі ацаніць тое, што робіцца ў краіне для іх падтрымкі. А нам сапраўды ёсць чым ганарыцца. У Беларусі можна рэалізаваць усе свае магчымасці. Безумоўна, як і ў жыцці кожнай краіны, у нас бываюць пад'ёмы і спады, але моцная сям'я, моцны народ перажыве любыя нягоды, гэта маё шчырае перакананне.

Галоўнымі героямі цырымоніі сталі 28 хлопцаў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў Беларусі — выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд.

— Вядома, для мяне вялікі гонар прыехаць у Мінск, каб прадстаўляць свой родны горад, — падзялілася ўражаннямі вучаніца 8 класа гродзенскай гімназіі №6 Лізавета ХІЛІМОНЧЫК. — Я добра вучуся, у мяне шмат захапленняў. Займаюся ў музычнай школе ўжо шэсць гадоў, іграю на домры. Часта езджу прадстаўляць Беларусь на міжнародных конкурсах. Яшчэ падабаецца шыццё — хаджу ў гурток «Тэатр моды», там мы ствараем калекцыі адзення, праводзім модныя паказы. З гэтым і хачу звязаць сваю будучыню — мару аб прафесіі дызайнера...

— Мы праводзім гэту акцыю ўжо больш за дзесяць гадоў, — сказаў падчас уручэння пашпартоў першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй БЕЛЯКОЎ. — Але кожны раз гэта асаблівае хваляванне. Мы вельмі ўдзячныя за тую дапамогу, якую дзяржава аказвае нашай моладзі. Прычым на самым высокім узроўні падтрымліваюцца не толькі праекты рэспубліканскага маштабу, але і многія іншыя. Упэўнены, што гэта партнёрства паміж дзяржавай і моладдзю будзе падмуркам для росквіту нашай Беларусі. А для ўсіх удзельнікаў сённяшняе мерапрыемства стане стымулам на далейшае скарэнне вяршынь.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lуskаvеts@zvіаzdа.bу

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Пуцёўка ў жыццё

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.