Вы тут

Калектывам арганізацый прадстаўлены новыя кiраўнiкi


Прафесiяналiзм работнiкаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода стане залогам паспяховай вытворчай дзейнасцi прадпрыемства i ў будучынi, заявiла кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Наталля Качанава, прадстаўляючы калектыву прадпрыемства новага генеральнага дырэктара Вiталя Паўлава.


Кiраўнiк Адмiнiстрацыi нагадала, што галоўная задача, якая стаiць зараз перад калектывам, — гэта мадэрнiзацыя вытворчасцi, якая дазволiць заводу выйсцi на новы тэхналагiчны ўзровень. Яна высока ацанiла якасць работы калектыву нафтаперапрацоўчага завода. «Упэўненая таксама, што вы прымеце новага кiраўнiка, падставiце яму плячо, каб ён змог з першага дня актыўна ўключыцца ў працу. Тым больш, што фактычна Вiталь Паўлаў вярнуўся дадому, на роднае прадпрыемства, якое яму вельмi добра знаёмае», — сказала Наталля Качанава.

Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны будзе паляпшаць сiстэму матэрыяльнага стымулявання работнiкаў у Беларусi — такую задачу паставiў перад ведамствам намеснiк прэм'ер-мiнiстра Васiль Жарко, прадстаўляючы калектыву новага кiраўнiка Iрыну Касцевiч.

Спектр ускладзеных на Мiнпрацы i сацабароны задач шырокi. «Неабходны iнiцыятывы па ўдасканаленнi функцыянавання рынку працы, сiстэмы матэрыяльнага стымулявання работнiкаў, разняволення дзелавой актыўнасцi», — адзначыў Васiль Жарко. Калектыву мiнiстэрства разам з новым кiраўнiком трэба будзе прадоўжыць работу ў пенсiйнай сферы, а таксама ў частцы ўкаранення найбольш рацыянальных формаў сацыяльнага абслугоўвання грамадзян.

Загаловак у газеце: Шырокi спектр ускладзеных задач

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.