Вы тут

У суботу месцамі чакаюцца моцныя ападкі


А раніцай і ўначы галалёд і галалёдзіца на дарогах

У Беларусі ў выхадныя будзе дажджліва, ветрана і халаднавата, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


Сёння ўдзень будзе даволі камфортна, калі максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 5 да плюс 11 градусаў. Аднак ужо ў выхадныя характар надвор'я зноў пагоршыцца, бо неба зацягне аблокамі, чакаюцца ападкі, узмацненне ветру, а тэмпературны фон панізіцца. Потым у наступныя два дні тэрыторыя краіны трапіць пад уплыў атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з паўночнага захаду Еўропы. У суботу на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай у некаторых раёнах чакаюцца моцныя ападкі, магчымы слабы галалёд і на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла. Удзень будзе да плюс 8 градусаў. У нядзелю кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу прагназуюцца ўжо на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Уначы і раніцай слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ўжо ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла, удзень — 1—6 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня да нас завітаюць атмасферныя франты, якія рухаюцца з боку Заходняй Еўропы. Таму ў панядзелак уначы пераважна ва ўсходніх і заходніх раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы стане яшчэ крыху халадней — тэмпература паветра складзе ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла, а пры ясным небе паветра можа астываць да мінус 6 градусаў. Аднак удзень будзе 1—7 цяпла, а па паўднёвым захадзе краіны тэмпература паветра павысіцца да плюс 9 градусаў. Дождж і нават мокры снег прагназуюцца і ў аўторак. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла. Удзень чакаецца плюс 3—10 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да 12 цяпла.

Увага! Вясна сёлета выдалася ранняй. Сіноптыкі падлічылі, што тэмпературны рэжым амаль на месяц апярэджвае каляндар. Сярэдняя тэмпература паветра за першую палову сакавіка прыкладна на 6—9 градусаў вышэй за кліматычную норму для гэтага часу. Снежнае покрыва сышло, але на вадаёмах яшчэ захоўваецца ледастаў з палонкамі і закраінамі. Цяпер ледзяное покрыва актыўна ламаецца. Таму выходзіць на лёд нельга, бо ён нетрывалы і вельмі слабы.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Холад з поўначы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.