Вы тут

Гісторыя Таропецка-Холмскай аперацыі 1942 года


Пра такія вайсковыя аперацыі, як Таропецка-Холмская, якая доўжылася з 9 студзеня па 6 лютага 1942 года, у зводках Саўінфармбюро паведамлялася: на такімсьці напрамку ідуць баі мясцовага значэння. А між іншым, за 29 сутак гэтай аперацыі страты савецкіх войскаў склалі 29 210 чалавек — штодзень гінула па адной тысячы вайскоўцаў Чырвонай Арміі...


У Таропецка-Холмскай аперацыі ўдзельнічалі войскі 3-й і 4-й ударных армій Паўночна-Заходняга (з 22 лютага 1942 года — Калінінскага) фронту. Аб напружаных баях сведчыць наступны факт. За горад Холм два месяцы ішлі вулічныя баі. 1 лютага 1942 года войскі Паўночна-Заходняга фронту падышлі да Віцебска на адлегласць усяго ў 4 кіламетры. Падчас аперацыі было вызвалена звыш 20 населеных пунктаў Мехаўскага (цяпер Гарадоцкага) раёна Віцебскай вобласці. Гэта была першая спроба Чырвонай Арміі пачаць вызваленне Беларусі.

У баях на Віцебшчыне асабліва вызначыліся 249-я стралковая дывізія і 51-я стралковая брыгада, 62-і, 67-ы і 68-ы лыжныя батальёны.16 лютага 1942 года 249-я стралковая дывізія, якой камандаваў генерал-маёр Герман Тарасаў, стала 16-й гвардзейскай і была ўзнагароджана ордэнам Леніна. Артылерыя дывізіі падпарадкоўвалася беларусу палкоўніку Іосіфу Харуку, які ў 1953 годзе нават абараніў дысертацыю на тэму «Артылерыя ў Таропецка-Холмскай аперацыі», а праз тры гады стаў генералам. Начальнікам супрацьпаветранай абароны 51-й стралковай брыгады быў палкоўнік Валянцін Грэкаў, кавалер пяці ордэнаў Чырвонага Сцяга. У пасляваенныя гады генерал-палкоўнік Грэкаў — член Ваеннага Савета Беларускай ваеннай акругі.

Падчас Таропецка-Холмскай аперацыі на лініі фронту ўтварыўся разрыў у 40 кіламетраў, які існаваў з лютага па 28 верасня 1942 года. У гісторыю гэты разрыў увайшоў пад назвай «Віцебскія (Суражскія) вароты». Яны забяспечвалі бесперабойную сувязь беларускіх партызанаў з Вялікай зямлёй. За 7,5 месяца ў савецкі тыл было адпраўлена 200 тысяч жанчын, старых і дзяцей. Да партызанаў былі накіраваны дзясяткі разведгруп, боепрыпасы, радыёстанцыі і медыкаменты. У 1977 годзе ў вёсцы Заполле Віцебскага раёна быў узведзены помнік, які сімвалізуе «Віцебскія (Суражскія) вароты».

Барыс ДАЎГАТОВІЧ, кандыдат гістарычных навук

Загаловак у газеце: Першы крок да вызвалення

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».