Вы тут

Ветэран рок-н-ролу Чак Бэры памёр у Місуры


Амерыканскі музыкант Чак Бэры, які стаяў ля вытокаў рок-н-ролу, памёр у сваім доме ў штаце Місуры ва ўзросце 90 гадоў.


Фота: ВВС

Пра смерць артыста паведаміла паліцыя акругі Сэнт-Чарльз у сваім "Фэйсбуку".

Кар'ера спевака і музыканта на ніве гуказапісу пачалася больш за 60 гадоў таму.

Сярод напісаных ім хітоў такія эталоны жанру, як "Rock and Roll Music", "Maybellene", "Roll Over Beethoven" і "Johnny B. Goode".

Ужо ў 1984 годзе ён атрымаў музычную прэмію "Грэмі", а ў 1986-м увайшоў адным з першых у амерыканскую Залу славы рок-н-ролу.

У мінулым годзе артыст вырашыў выпусціць першы за апошнія 37 гадоў альбом, пра што ён абвясціў на святкаванні свайго 90-годдзя.

Альбом, які музыкант назваў "Чак", быў запісаны ў яго родным горадзе Сэнт-Луісе. Ён павінен выйсці на працягу гэтага года, стаўшы, такім чынам, пасмяротным.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».