Вы тут

У Мінску ўганаравалі “Жанчын года”


Жанчына можа пражыць некалькі жыццяў. Такую думку выказала старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, намеснікі старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Марыяна ШЧОТКІНА. Віншуючы пераможцаў IX рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года 2016”, яна заклікала далучацца да аб’яднання ўсіх, хто хоча зрабіць свет лепшым і каму ёсць што сказаць, бо разам жанчыны — вялікая сіла.


Сёлета найвышэйшай адзнакі ўдастоіліся 44 прадстаўніцы чароўнай паловы чалавецтва, а колькасць намінцый павялічылася з пяці да шасці. Уклад чатырох жанчын-навукоўцаў асобна ацанілі ў намінацыі “Жанчына ў навуцы”. Як дадала Марыяна Шчоткіна, наступным годам у конкурсе, магчыма, з’явіцца яшчэ адна намінацыя “За служэнне Айчыне”, паколькі сёлета да саюза далучыліся жанчыны ў пагонах — у пракуратуры створана пярвічка БСЖ.

— Сёння вельмі важна, каб мужчыны, дзеці і ўсё грамадства звярталі ўвагу, якія ў нас цудоўныя жанчыны, якія паспяваюць і дома, і на працы. Яны настолькі цярплівыя, любячыя і творчыя, што ніколі не хопіць слоў, каб выказаць сваё захапленне. Аднак асабліва здорава, калі жанчына гаворыць жанчыне, якая яна чароўная, — сказала Марыяна Шчоткіна. — Наш саюз будзе развівацца. Моцная сям’я,  узаемная павага, асабістая прастора — пазіцыі, за якія выступае БСЖ, і ён будзе развівацца далей.

Яна пажадала лепшым жанчынам Беларусі здароўя, гармоніі, вялікага асабістага шчасця і кахання.

— Сёння мы называем імёны тых, кім ганарымся, тых, хто дасягнуў вялікіх поспехаў у сваёй прафесійнай дзейнасці: навуцы, выхаванні, культуры — усім, што звязана з жыццём. Дзе б мы ні працавалі, якую б пасаду ні займалі, што б ні рэалізоўвалі, мы павінны памятаць, што мы жанчыны, і толькі мы можам быць асабліва мудрымі, цярплівымі, пяшчотнымі, і што свет у нашых руках. Толькі жанчына можа пражыць некалькі жыццяў. Яны пражывае жыццё з кожным дзіцем, і пасля яшчэ доўга жыве ў памяці сваіх дзяцей, сяброў, паплечнікаў. Дарма кажуць, што жаночага сяброўства не бывае. Яно ёсць, яно моцнае, яно існуе сярод паплечнікаў у нашым саюзе. Мы заўжды будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, дзеля міру, стабільнасці і росквіту краіны, — дадала яна.

Ірына СІДАРОК

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.