Вы тут

Аб'яўлены конкурс на суісканне прэміі ўрада


Прэмія прысуджаецца на конкурснай аснове юрыдычным асобам незалежна ад форм уласнасці за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі (паслуг або выкананых работ), ўкараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту, а таксама за эфектыўнае і сацыяльна-адказнае вядзенне бізнесу, паведамілі рэдакцыі ў Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі.


Конкурс праводзіцца па мадэлі, якая адпавядае крытэрам прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг і мадэлі дзелавой дасканаласці Еўрапейскага фонду менеджменту якасці (EFQM). Гэта дазваляе прадпрыемствам-удзельнікам ствараць свой падыход у галіне менеджменту якасці на прынцыпах, што прымяняюцца іх замежнымі партнёрамі.

Мадэль прэміі ўключае дзве групы крытэрыяў. У першай групе разглядаюцца магчымасці, якія характарызуюць ролю лідэра ў арганізацыі, стратэгію, партнёрства і рэсурсы, працэсы, прадукцыю і паслугі. Па другой – ацэньваюцца вынікі, дасягнутыя прадпрыемствам у дачыненні да задавальнення патрэбаў і чаканняў спажыўцоў, уласнага персаналу, знешніх зацікаўленых бакоў і ў асноўнай дзейнасці.

Прэмія прысуджаецца арганізацыям з колькасцю працуючых да 250 чалавек; ад 250 да 1500 чалавек і звыш 1500 чалавек па пяці напрамках дзейнасці. Гэта вытворчасць нехарчовай прадукцыі бытавога прызначэння; вытворчасць харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння (акрамя ўзбраення і ваеннай тэхнікі); аказанне паслуг і выкананне работ; а таксама выкананне работ і аказанне паслуг у галіне будаўніцтва.

Адзнака дзейнасці ўдзельнікаў конкурсу ажыццяўляецца ў два этапы: па выніках праверкі прадстаўленых матэрыялаў і шляхам правядзення экспертызы на месцах з ужываннем ацэнкі ў балах. Прычым да другога этапу конкурсу (да экспертызы на месцах) дапускаюцца арганізацыі, якія набралі ў выніку экспертнай ацэнкі матэрыялаў не менш за 250 балаў.

Для пацверджання звання лаўрэата конкурсу арганізацыям неабходна палепшыць сваю дзейнасць ў параўнанні з вынікамі, дасягнутымі пры папярэднім удзеле ў конкурсе, удзельнічаць у аналагічных конкурсах у галіне якасці ў СНД і Еўропе, прапагандаваць дасягненні ў галіне якасці і эфектыўнага менеджменту і распаўсюджваць перадавы вопыт.

Рашэнне аб вызначэнні лаўрэатаў і дыпламантаў прэміі, а таксама арганізацый, якія ўдастоеныя спецыяльных узнагарод конкурсу (у намінацыях “Лідэрства”, “Дасканаласць менеджменту”, “Сацыяльная адказнасць”) прымаецца Саветам Міністраў краіны.

Для арганізацый малога і сярэдняга бізнесу, якія набралі найбольшую колькасць балаў сярод арганізацый з колькасцю да 250 чалавек і не сталі лаўрэатамі і дыпламантамі, прадугледжаная дадатковая спецыяльная ўзнагарода “Імкненне да дасканаласці”.

Пераможцы (лаўрэаты, дыпламанты, а таксама арганізацыі, якія ўдастоеныя спецыяльных узнагарод) ўзнагароджваюцца на спецыяльнай урачыстай цырымоніі. Лаўрэатам уручаюцца дыплом і сімвал прэміі, а таксама даецца права выкарыстання на працягу трох гадоў выявы эмблемы прэміі пры маркіроўцы прадукцыі і на яе ўпакоўцы, у рэкламных мэтах і дакументацыі.

Заяўкі і матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне прэміі накіроўваюцца да 1 ліпеня гэтага года ў сакратарыят камісіі, якая сфарміравана пры Дзяржстандарце. Неабходныя кансультацыі можна атрымаць у Беларускім дзяржаўным інстытуце стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС): 220113, г. Мінск, вул. Мележа, 3; тэл. (017) 269-69-64. Больш падрабязную інфармацыя аб конкурсе можна знайсці на сайце камітэта (www.gosstandart.gov.by/Конкурсы ў галіне якасці) і сакратарыята конкурсаў у галіне якасці (www.quality.by).

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Перамагаюць мацнейшыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».