Вы тут

У Лепельскім раёне вышукваюць браканьера


У Лепельскім раёне вышукваюць браканьера, які ўстанавіў металічныя петлі ў лесе каля вёскі Ражно на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. У адну з іх трапіў мядзведзь...


— Яго рэшткі знайшлі работнікі Бягомльскай міжрайінспекцыі. Забраць жывёлу, якая загінула, нелегал, відавочна, не наважыўся, і туша мядзведзя стала здабычай драпежнікаў, — расказалі ў Дзяржінспекцыі.

Буры мядзведзь уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і з'яўляецца аб'ектам СІТЕС. Нанесеная прыродзе шкода ацэньваецца ў 2400 базавых велічынь, ці 55,2 тысячы рублёў. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы, праводзяцца следчыя мерапрыемствы па ўстанаўленні датычных да незаконнага палявання.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Загубілі пятлёй мішку...

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.