Вы тут

Нямецкая цырульня прапануе масаж шыі жывым пітонам


Цырульня Haar Mode Team у нямецкім Дрэздэне прапанавала наведвальнікам масаж шыі жывым пітонам, паведамляе UPІ.


Яе ўладальнік Франк Долен сцвярджае, што даведаўся пра такі метад масажу падчас паездкі па Паўднёвай Афрыцы. Вярнуўшыся ў Германію, ён вырашыў «працаўладкаваць» свайго гадаванца — 13-гадовага каралеўскага пітона па мянушцы Монці. Даўжыня Монці перавышае метр, а вага складае 2,4 кілаграма. Паводле слоў Долена, цела пітона на 90% складаецца з мышцаў, што робіць гэтых паўзуноў ідэальнымі масажыстамі. Кошт 30-хвіліннага сеанса складае 35 еўра.

Іван Купарвас

Загаловак у газеце: Пітон — памочнік цырульніка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?