Вы тут

Раскрыты дэталі затрымання актывістаў «Белага легіёну»


Раскрытыя дэталі затрымання актывістаў экстрэмісцкай нацыяналістычнай арганізацыі «Белы легіён» у Беларусі. Кадры аператыўнай відэаздымкі былі паказаны ў эфіры цэнтральных тэлеканалаў.


У прыватнасці, былі прадэманстраваны кадры затрымання ўдзельніка «Белага легіёну» Віктара Данілава. У яго рэчах знойдзены сцяг анархістаў, бронекамізэлька, спецпрыналежнасці для камплектацыі аўтаматных магазінаў і баявая зброя.

А яшчэ — прывезеныя з Украіны ўлёткі, адна з іх — памятка для ўдзельнікаў добраахвотных ваенізаваных фармаванняў. У актывіста «Белага легіёна» былі таксама чырвона-чорны сцяг, прывезены з Украіны, плакат батальёна «Азоў», памятка байцу добраахвотнага батальёна і шаўроны «Беларускага згуртавання вайскоўцаў». Прыцягнула ўвагу карціна, на якой паказаны баевікі з закрытымі балаклавамі тварамі, у касках, камуфляжнай форме побач з БТРам на фоне беларускага Дома ўрада. Адметнасць карціны — яна заліта крывёю.

Падчас вулічных акцый 90-х баевікі «Белага легіёна» былі ўдарнай сілай апазіцыі: яны прарывалі кардоны міліцыі, ўдзельнічалі ў беспарадках разам з украінскімі радыкаламі з УНА-УНСО ў 1996 годзе, закідвалі міліцыю камянямі ў 1999-м. У нулявых арганізацыя абвясціла аб спыненні сваёй дзейнасці, але на самай справе «Белы легіён» толькі залёг на дно. «Увесь гэты час яго байцы займаліся тым, што і раней, — праводзілі трэніроўкі ў лясах. Толькі ў прэсе гэта падавалася як патрыятычныя лагеры, дзе дзяцей вучаць любіць радзіму», — адзначаецца ў сюжэце тэлеканала АНТ.

Загаловак у газеце: Узброеныя і небяспечныя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».