У Беларусі не дапусцяць узнікнення канфліктнай сітуацыі па ўкраінскім варыянце. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы ў Лідскім раёне з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства "Арвібелагра".
"Сітуацыя ўкраінская у Беларусі не са мной. Не магу дапусціць, каб у Беларусі паўтарыўся ўкраінскі варыянт", - падкрэсліў беларускі лідар.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі камусьці хочацца зладзіць заварушку. "Некаму хочацца падарваць абстаноўку, і яны выкарыстоўваюць нашых адмарозкаў, - сказаў Прэзідэнт. - Дайшлі да таго, што, як партызаны, ямы капалі і хавалі. Хаваюць зброю, арматуру, сякеры, нажы, гранаты і іншае. І ўсё кажуць: гэта мы патрыятызму дзяцей вучым. З баявымі гранатамі дзяцей вучыць?"
"Свярбяць у кагосьці рукі. Але ёсць нейкі бар'ер, які ніхто не павінен пераступаць, парушаючы закон і Канстытуцыю. І калі ўлада гэтага не ўбачыць, тады гэта будзе ланцуговая рэакцыя, яе вельмі цяжка спыніць, таму што будуць ўцягнутыя мільёны людзей", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што паведамленне аб правакацыі, якая рыхтуецца, паступіла ад ураджэнкі Беларусі, якая пражывае ў адной з краін Захаду. "Выехалі туды людзі, знайшлі гэтую жанчыну, і яна адкрыта кажа: я нічога не баюся, напішу заяву, каб вы былі папярэджаны. Гэта нас падштурхнула да актыўных дзеянняў, я даручыў спэцслужбам неадкладна пачаць аперацыю па распрацоўцы гэтых людзей, і мы выйшлі на цэлы арсенал зброі", - сказаў ён.
Прэзідэнт адзначыў, што фінансаванне адпаведнай супрацьпраўнай дзейнасці ў асноўным ажыццяўлялася праз Літву і Польшчу. "Вось яны крыўдзяцца - пачулі маю заяву ў Магілёве - Лукашэнка пра Украіну, Літву і Польшчу. Але калі гэта так?! - сказаў беларускі лідэр. - Амерыканскія, нямецкія фонды давалі грошы праз палякаў і літоўцаў - большасць там грошай заставалася, але і нашы жылі і жывуць нядрэнна, усё ў асабняках, на "Мэрсэдэсах" раз'язджаюць".
"Чаму пішуць: мы не дармаеды? Ці не дармаеды - дык чаго апраўдваюцца? - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Гэта ж яны першыя дармаеды, яны баяцца, што ім трэба выходзіць з ценю і паказаць у дэкларацыі асабняк. А дзе грошы ўзяў?"
Аляксандр Лукашэнка пры гэтым падкрэсліў, што тых людзей, якія, выходзячы на акцыі, хацелі вырашыць нейкія свае пытанні, проста спрабавалі выкарыстаць. Таму многія, усвядоміўшы гэта, пачалі ўжо адмаўляцца ад удзелу ў падобных маючых адбыцца мерапрыемствах. "Убачылі, нават з гэтых адмарожаных (там жа не ўсе такія), што і іх таксама хацелі выкарыстаць. А калі ўбачылі гэтыя арсеналы, кажуць: не, мы ня пойдзем. Пачалі адмаўляцца ад усіх гэтых мітынгаў і дэманстрацый. Зразумелі, што ўлада не спалохалася", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Улада павінна выконваць свае функцыі. Спалохаешся - мне будзе дрэнна, а вам наогул невыносна", - дадаў Прэзідэнт.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».